Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (Мінсельгасхарч Беларусі) — ведамстваўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыццяўляць парадкаванне сельскай гаспадаркі. Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 4 сакавіка2025 года пасаду міністра займае Юрый Мікалаевіч Горлаў.
Склад
Цэнтральны апарат — 7 галоўных упраўленняў, 2 дэпартаменты, 4 упраўленні, 2 інспекцыі, па адным аддзеле і сектары[2].
распрацоўка прыёмаў сельскагаспадарчай вытворчасці на забруджаных радыёнуклідамі землях;
парадкаванне насенневодства, гатункавыпрабавання, пляменнай справы, меліярацыі і хімізацыі земляў, механізавання і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі;
нагляд за выкананнем правілаў карыстання сельскагаспадарчым абсталяваннем і сродкамі абароны раслін;
ухваленне пастаноў аб бяспецы геннай інжынерыі;
ліцэнзаванне;
улік асушальных збудаванняў і рыбалоўных угоддзяў;
ацэнка праектаў і будаўніцтва асушальных збудаванняў;
ухваленне правіл бяспекі працы на падпарадкаваных прадпрыемствах;
нагляд за выкарыстаннем грошай урада, выдаткаваных на сельскую гаспадарку;
прыцягненне замежных укладанняў у сельскую гаспадарку;
нагляд за якасцю харчавання пры вытворчасці і захоўванні;
выдача пасведчанняў аб уліку генна-інжынерных гатункаў раслін, парод жывёл і штамаў непатагенных мікраарганізмаў;
закуп сельскагаспадарчых тавараў і паслуг;
ухваленне норм працы і расходу паліва ў сельскай гаспадарцы[3].
Гісторыя
Пасля здабыцця Беларуссю незалежнасці 25 жніўня1991 года міністэрства больш як 4 гады працягвала кіравацца Пастановай Ураду БССР ад 12 жніўня 1991 года № 312, паводле якой міністр прызначаўся Вярхоўным Саветам[4]. Пастановай ад 12 лютага1996 года № 100 урад Беларусі ўхваліў новую ўставу міністэрства. Паводле дзейнай Пастановы ўраду ад 31 кастрычніка2001 г. № 1590 міністр прызначаецца прэзідэнтам[3].
↑Будова міністэрства(руск.)(недаступная спасылка). Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 14 снежня 2010. Праверана 19 сакавіка 2011.