Алена Пятроўна Швайбовіч
Алена Пятроўна Швайбовіч (у дзявоцтве Ксенжык; нар. 3 лютага 1966, Мінск) — беларуская, польская і расійская баскетбалістка. Абаронца. Чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 1992 года. Заслужаны майстар спорту СССР (1992). БіяграфіяНарадзілася 3 лютага 1966 года ў Мінску. У 10 гадоў прыйшла ў мінскую СДЮШАР-10. Першы трэнер Алены — Аляксандр Мікалаевіч Малашка — не хацеў браць яе ў групу з-за невялікага росту. Пазней ён паверыў у яе, і ў 1978 годзе яна разам з трэнерам перайшла ў ДЮСШ «Гарызонт» (Мінск). У 1984 годзе разам з юніёрскай зборнай Беларусі стала чэмпіёнкай Спартакіяды школьнікаў СССР у Ташкенце і атрымала запрашэнне ад вядомага трэнера Сямёна Львовіча Халіпскага ў асноўную каманду «Гарызонт». Выступала за каманды «Гарызонт» (Мінск) (1984—1992), «Алімпія» (Познань, Польшча) (1992—1994), «Дынама» (Масква) (1994—2000). У 1990 годзе скончыла Мінскі політэхнічны інстытут. Муж — Аляксандр Хажайнаў, начальнік баскетбольнай каманды «Лакаматыў-Растоў». У 2003 годзе пераехала разам з мужам з Масквы ў Растоў, дзе ўладкавалася каментатарам баскетбола на мясцовым тэлебачанні[1]. У лютым 2006 года стала генеральным дырэктарам жаночага баскетбольнага клуба «Растоў-Дон». ДасягненніЧэмпіёнка Польшчы (1993, 94) і Расіі (1998, 99, 2000), сярэбраны прызёр чэмпіянатаў СССР (1989) і Расіі (1996), бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі (1995, 97). Фіналіст Кубка Ронкеці (1992), удзельнік «фіналу чатырох» Еўралігі (2000), бронзавы прызёр Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў (1993). Выступала ў складах юніёрскай, маладзёжнай, нацыянальнай зборных СССР, СНД і Беларусі. Сярэбраная медалістка чэмпіянату Еўропы сярод моладзі (1984), чэмпіёнка свету сярод моладзі (1985), чэмпіёнка Еўропы (1989), сярэбраны прызёр Гульняў добрай волі (1990), чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў (1992). Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia