Жанна Васільеўна Гарадзецкая
Жанна Васільеўна Гарадзецкая (нар. 11 кастрычніка 1979, Віцебск, БССР, СССР) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Атакуючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Выступала за моладзевую зборную і нацыянальную зборную Беларусі. БіяграфіяВыхаванка віцебскай СДзЮШАР №4. Першы трэнер — М. М. Левіт. Навучалася ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву ў Мінску пад кіраўніцтвам Віктара Іванавіча Бялевіча. У жаночым чэмпіянаце Беларусі па баскетболе выступала за клубы: РВАР, РШВСМ-Гарызонт, «Бярэзіна-АФ», «Мінск-2006» / «Цмокі-Мінск». У 2002—2010 гадах выступала за расійскі клуб «Надзежда» (Арэнбург)[2], у 2017 годзе — за літоўскі клуб «Шаўляй-Універсітэтас»[3]. Згуляла за жаночую зборную Беларусі на чэмпіянаце Еўропы-2013[4]. З 2020 года працавала трэнерам моладзевай каманды «Надзежда» (Арэнбург)[5]. Кар’ера
Дасягненні
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia