У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Падабед.
Вольга Віктараўна Падабед |
Нарадзілася |
24 красавіка 1979(1979-04-24)[1] (46 гадоў)
|
Грамадзянства |
|
Рост |
174 см |
Вага |
57 кг |
Пазіцыя |
атакавальны абаронца |
Клубная кар’ера[* 1] |
|
|
- ↑ Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
|
Вольга Віктараўна Падабед (нар. 24 красавіка 1979, Мінск, БССР, СССР) — беларуская баскетбалістка і трэнер. Выступала на пазіцыі разыгрываючай абаронцы. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа[2]. Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы-2007[3].
Біяграфія
Выхаванка мінскай СДзЮШАР №10. Першы трэнер — Валянціна Рыгораўна Ізмер[4].
Гульнявая кар’ера: РВАР (Мінск, 1993—1996), «Гарызонт» (Мінск, 1995/96, у Балтыйскай лізе), РШВСМ-Гарызонт (Мінск, 1996—1999), «Дынама» (Масква, Расія, 1999—2001), «Спартак» (Масква, Расія, 2001/02), ВБМ-СГАУ (Самара, Расія, 2002/03), «Волагда-Чэваката» (Волагда, Расія, 2003/04), УГМК (Екацярынбург, Расія, 2004/05)[5], «Дынама» (Масква, Расія, 2005), «Дынама-Энэргія» (Новасібірск, Расія, 2005/06), «Дынама» (Маскоўская вобласць, Расія, 2006/07), «Цэсіс» (Цэсіс, Латвія, 2007)[6], «Бярэзіна-РЦАР» (Барысаў, 2007/08), USVO (Валансьен, Францыя, 2008)[7][8], «Бярэзіна-РЦАР» (Барысаў, 2008/09), «Мінск-2006» (Мінск, 2009—2011). Выступала за
жаночую зборную Беларусі ў 1998—2009 гадах.
Трэнерская кар’ера: «Гарызонт-2-РЦАР» / «Гарызонт-2-РЦАП» (Мінск, 2014—2016)[9][10], Жаночая зборная Беларусі па баскетболе U-20 (2016—2018)[11], Жаночая зборная Беларусі па баскетболе U-16 (2018—2020)[12][13], РДВАР (Мінск, 2018—2020), БДУ-Цмокі / «Мінск»-моладзевая (Мінск, 2020—2024), БК «Мінск» (Мінск, з 2024)[14].
Дасягненні
У якасці баскетбалісткі
Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы (1): 2007.
Чэмпіёнка Беларусі (4): 1996/1997, 1997/1998, 1998/1999, 2007/2008.
Чэмпіёнка Расіі (2): 1999/2000, 2000/2001.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 1995/1996, 2008/2009, 2009/2010, 2010/2011.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Расіі (2): 2002/2003, 2004/2005.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Латвіі (1): 2006/2007.
Уладальнік Кубка Беларусі (3): 1998, 2008, 2010.
Чэмпіёнка Балтыйскай лігі (1): 1998/1999.
Сярэбраны прызёр Балтыйскай лігі (1): 1997/1998.
Бронзавы прызёр Балтыйскай лігі (2): 1995/1996, 2009/2010.
У якасці трэнера
Зноскі
Спасылкі