Алена Станіславаўна Патапава
Алена Станіславаўна Патапава (27 сакавіка 1978, Скідзель, Гродзенская вобласць) — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1] і 8 склікання. БіяграфіяНарадзілася 27 сакавіка 1978 года ў г. Скідзелі Гродзенскай вобласці[2]. Скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасцях «Філалогія» і «Правазнаўства»[2]. Працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе №28 г. Гродна; старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ТАА «ЗОВ», намеснікам генеральнага дырэктара таварыства з абмежаванай адказнасцю «Будаўніча-мэблевае аб’яднанне «ЗОВ»[2]. Выбіралася дэпутатам Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў[2]. З’яўляецца членам Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях[2]. Член Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання, член Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце[3]. У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Гродненскай-Кастрычніцкай акругі № 50. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце[2]. УзнагародыУзнагароджана юбілейнымі медалямі «100 гадоў прафсаюзнаму руху», «75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў», граматай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, ганаровымі граматамі Гродзенскага гарвыканкама[2]. Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia