Юбілейны медаль «75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў»
Юбіле́йны меда́ль «75 год Перамо́гі ў Вялі́кай Айчы́ннай вайне́ 1941—1945 гадоў» — юбілейная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана 13 лютага 2020 года[1]. СтатутМедаль прысуджаецца ў гонар перамогі савецкіх войскаў у Вялікай Айчыннай вайне. Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца[1]:
Паўторнае ўзнагароджанне юбілейным медалём не ажыццяўляецца. Дублікаты юбілейнага медаля і пасведчання да яго ўзамен згубленых не выдаюцца. Пры страце юбілейнага медаля дазваляецца нашэнне планкі ўстаноўленага ўзору. АпісаннеЮбілейны медаль «75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» вырабляецца з латуні і мае форму круга з борцікам дыяметрам 32 мм. Усе элементы юбілейнага медаля рэльефныя[1]. Вонкавы бокНа вонкавым боку юбілейнага медаля размешчана кампазіцыя: воін-пераможца з разгорнутым сцягам, партызан з аўтаматам ва ўзнятай руцэ і жанчына з букетам кветак. Зверху кампазіцыі: па баках — выява салюту, у цэнтры — лічбы «1945-2020»[1]. Адваротны бокНа адваротным боку юбілейнага медаля ў цэнтры размешчаны надпіс «75 ГОД ПЕРАМОГІ Ў ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЕ 1941—1945» у сем радкоў. У ніжняй частцы адваротнага боку — лаўрова-дубовы вянок, які абвіты стужкай па тры разы з кожнага боку[1]. КалодкаЮбілейны медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм з элементамі расфарбоўкі стужак калодак медалёў «За адвагу» і медаля «Партызану Айчыннай вайны» I ступені. Стужка калодкі юбілейнага медаля блакітнага колеру, краі якой абведзены падоўжнай палоскай сіняга колеру шырынёй 2 мм. Пасярэдзіне стужкі размешчана падоўжная палоска светла-зялёнага колеру. На адваротным боку калодкі знаходзіцца шпілька для мацавання юбілейнага медаля да адзення[1]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia