Алена Уладзіміраўна Зеркаль
Алена Уладзіміраўна Зеркаль (укр.: Олена Володимирівна Зеркаль; нар. 24 чэрвеня 1973, Кіеў, Украінская ССР, СССР) — украінскі дзяржаўны дзеяч, намеснік міністра замежных спраў Украіны па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі з 2014 года. Таксама на працягу 12 гадоў працавала ў Міністэрстве юстыцыі Украіны пачынаючы з 2001 года ў якасці дырэктара Дэпартамента міжнароднага права (2001—2005), дырэктара Дзяржаўнага дэпартамента па гарманізацыі заканадаўства (2005—2011) і ў якасці дырэктара Дэпартамента па сувязях з органамі дзяржаўнай улады (2011—2013).[1] Саветнік старшыні праўлення Нафтагаза[2]. Валодае украінскай, рускай, англійскай і французскай мовамі. БіяграфіяСа студзеня 1991 года па люты 1992 года — лабарант у Кіеўскім дзяржаўным універсітэце імя Т. Р. Шаўчэнкі. З лютага 1992 года па май 1994 года — сакратар генеральнага дырэктара кампаніі «Инсофттех». З мая 1994 года па чэрвень 2000 года — юрысконсульт ЗАТ «Укрпобуттехника». У 1998 годзе скончыла юрыдычны факультэт Нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі. У Міністэрстве юстыцыіСа снежня 2001 года па студзень 2005 года — намеснік дырэктара, а затым дырэктар дэпартамента міжнароднага права Міністэрства юстыцыі. Са студзеня 2005 года па красавік 2011 года — дырэктар Дзяржаўнага дэпартамента па пытаннях адаптацыі заканадаўства ў Міністэрстве юстыцыі. У 2005 годзе — прадстаўнік Украіны на канферэнцыі Украіны і Польшчы па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі.[3] У 2006 годзе — член пастаяннай ўкраінска-літоўскай камісіі па еўрапейскай інтэграцыі.[4] З 2007 года па 2013 год — член украінскай дэлегацыі па заключэнні пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і Еўрапейскім Саюзам.[5][6] У 2008 годзе скончыла Інстытут міжнародных адносін пры Кіеўскім нацыянальным універсітэце імя Т. Шаўчэнкі па спецыяльнасці «Міжнародныя эканамічныя адносіны» і атрымала ступень магістра міжнародных адносін. Улетку 2008 года — украінскі дэлегат на перамовах з Еўрапейскай камісіяй адносна рамачнага пагаднення паміж Еўрапейскай супольнасцю і Украінай.[7] У 2010 годзе — член украінскай дэлегацыі на перамовах з Еўрапейскай камісіяй адносна ўнясення паправак у Пагадненне паміж Украінай і ЕС аб спрашчэнні афармлення віз.[8] З красавіка 2011 года па май 2013 года — дырэктар дэпартамента ўзаемадзеяння з органамі ўлады Міністэрства юстыцыі Украіны. З 2011 года — член калегіі Дзяржаўнай пенітэнцыярнай службы Украіны.[9] У 2012 годзе — член Міжведамаснага каардынацыйнага савета па пытаннях стварэння электроннага рэестра пацыентаў Міністэрства аховы здароўя.[10] З 2012 года — член калегіі Дзяржаўнай рэгістрацыйнай службы Украіны.[11] 10 красавіка 2013 года — удзельнік сесіі Вярхоўнай Рады па пытаннях правоў чалавека, нацыянальных меншасцяў і міжнацыянальных адносін.[12] Намеснік міністра замежных спраў20 жніўня 2014 года распараджэннем прэм’ер-міністра Украіны Арсенія Яцанюка была прызначаная намеснікам міністра замежных спраў Украіны[13] ў якасці аднаго з самых вопытных спецыялістаў у галіне еўрапейскай інтэграцыі. Яна прымала ўдзел ва ўсіх раўндах перамоваў па палітычнай і эканамічнай частцы пагаднення аб асацыяцыі, прадстаўляючы Міністэрства юстыцыі Украіны. Алена Зеркаль таксама прадстаўляла Украіну з 6 па 9 сакавіка 2017 года ў Міжнародным судзе ў Гаазе,[14] у ходзе публічных слуханняў, абвінавачваючы Расію ў падтрымцы міжнароднага тэрарызму і парушэннях правоў чалавека на акупаваных і некантралюемых тэрыторыях Украіны, уключаючы Крым і часткі Данбаса. 20 лістапада 2019 года ў інтэрв’ю ў праграме «Он воно як» («Вось яно як») А. Зеркаль абвясціла аб намеры сысці ў адстаўку[15]. 28 лістапада яна афіцыйна падала заяву аб уласнай адстаўцы[16]. Работа пасля адстаўкіСа студзеня 2020 года Зеркаль была саветніцай тагачаснага старшыні праўлення «Нафтагаза» Андрэя Кобалева і прадстаўляла яго ў сувязях са стэйкхолдэрамі[17][18]. З 14 мая 2020 ўзначальвала абарону «Нафтагаза» у судах з Газпромам і РФ[19][20]. З 1 чэрвеня 2021 года — саветніца міністра энергетыкі Украіны Германа Галушчанка[21][22]. Іншыя віды дзейнасці
Прызнанне
Заўвагі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia