Еўрапейская інтэграцыя
Еўрапейская інтэграцыя — працэс паступовага збліжэння і паглыбленага супрацоўніцтва еўрапейскіх краін і народаў у сферах эканомікі, права, культуры і палітыкі. Пачатак інтэграцыйных працэсаў на еўрапейскім кантыненце датуецца канцом 1940-х гадоў. Еўрапейская інтэграцыя адбываецца галоўным чынам у рамках Еўрапейскага саюза, але таксама, прынамсі ў пэўных аспектах, — Савета Еўропы, Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора і АБСЕ. Паводле вядомага амерыканскага палітолага Леона Ліндберга, інтэграцыя — гэта двухузроўневы працэс:
Існуе 2 спосабы ажыццяўлення інтэграцыі: праз шчыльнае міждзяржаўнае супрацоўніцтва, або праз стварэнне наднацыянальных інстытуцыяў з уласнымі кампэтэнцыямі. У рамках еўрапейскай інтэграцыі былі створаныя міждзяржаўныя структуры і наднацыянальныя істытуцыі, здольныя каардынаваць прыняцце і забяспечваць выкананне сваіх рашэнняў у самых разнастайных сферах жыццядзейнасці. Даследчыкі лічаць, што да 80% сацыяльна-эканамічнага заканадаўства дзяржаў-членаў прымаецца праз узаемадзеянне ў рамках ЕС. Інтэграцыя ставіць пад пытанне межы суверэнітэту і нават мэтазгоднасць існавання нацыянальнай дзяржавы як формы палітычнай арганізацыі чалавечых супольнасцей. Аднак больш як 60-гадовая гісторыя еўрапейскай інтэграцыі не пакуль не спрычынілася да яе поўнага скасавання і ўзнікнення Злучаных Штатаў Еўропы.
Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia