Алесь Дубровіч
Алесь Дубровіч, сапр. Аляксей Рыгоравіч Рэдзька (1910, в. Галубічы Дзісенскага павета Віленскай губерні, цяпер в. Каралевічы, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць — 7 лістапада 1942, Глыбоччына) — беларускі паэт. БіяграфіяДрукавацца пачаў у 1928 годзе (карэспандэнцыі ў газеце «Доля працы»). У 1933 годзе апублікаваны яго першы верш «Беларусь». Удзельнік 1-га нелегальнага з’езда заходнебеларускіх пісьменнікаў (Вільня, 1933). Арыштаваны польскімі ўладамі ў 1934 годзе за падпісанне і публікацыю «Дэкларацыі групы паэтаў да ўсіх пісьменнікаў Заходняй Беларусі». Два з паловай гады без суда правёў у віленскай турме на Лукішках. Палітвязні выдавалі рукапісны часопіс «Краты», дзе ён змяшчаў свае творы пад псеўданімамі Макар і Мікіта. Пасля вызвалення ў 1936 годзе ўзяў псеўданім «Алесь Дубровіч». Актыўна друкаваўся ў заходнебеларускіх перыядычных выданнях («Беларускі летапіс», «Калоссе»). У кастрычніку 1939 года быў дэлегатам Народнага сходу ў Беластоку. У 1940 годзе пасля з’яднання Заходняй Беларусі з БССР працаваў карэспандэнтам газеты «Вілейская праўда». У гады вайны ў антыфашысцкім падполлі. Быў арыштаваны ў канцы лістапада 1942 года акупацыйнымі ўладамі; расстраляны. Памяць ушанаваная на помніку каля в. Галубічы Глыбоцкага раёна, на месцы расстрэлу[1]. Сям'яДзед вядомага дудара, музыканта і майстра народных інструментаў Дзмітрыя Дзёміна. Творы
Ушанаванне памяці
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia