Народны Сход Заходняй Беларусі![]() ![]() ![]() Народны Сход Заходняй Беларусі — сход, які адбыўся 28—30 кастрычніка 1939 года ў Беластоку і заканадаўча замацаваў уваходжанне тэрыторый Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі пасля вераснёўскага паходу Чырвонай Арміі. Выбары ў Народны Сход1 кастрычніка 1939 года была прынята пастанова Палітбюро ЦК УКП(б) «Па пытаннях Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі» (пратакол № 7 рашэння Палітбюро ЦК УКП(б) за 4 верасня — 3 кастрычніка 1939 года)[1]. Пад тэрыторыяй Заходняй Беларусі мелася на ўвазе тэрыторыя былых Навагрудскага, Віленскага, Беластоцкага і Палескага ваяводстваў Польскай Рэспублікі. Паводле пастановы, выбары ў Народны Сход Заходняй Беларусі прызначаны на 22 кастрычніка 1939 года. Пунктам 6 пастановы прадугледжвалася стварэнне Камітэта па арганізацыі выбараў Народнага Сходу Заходняй Беларусі. У склад Камітэта мусілі ўвайсці прадстаўнікі Часовага ўпраўлення горада Беластока, па адным прадстаўніку ад кожнай вобласці, па 2 прадстаўнікі ад сялянскіх камітэтаў, інтэлігенцыі і рабочых арганізацый. Для дапамогі ў арганізацыі выбараў у Камітэт даручалася дэлегаваць тры прадстаўнікі ад Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Часоваму ўпраўленню горада Беластока неабходна было разаслаць адпаведныя запрашэнні[2]. Пункт 10 пастановы прадугледжваў наступнае: «Па пытаннях парадку дня Народнымі Сходамі павінны быць прыняты дэкларацыі, тэкст якіх падрыхтаваць ЦК КП(б)Б Украіны (т. Хрушчоў) і ЦК КП(б) Беларусі (т. Панамарэнка)». 2 кастрычніка 1939 года бюро ЦК КП(б)Б разгледзеў і прыняў да выканання Пастанову Палітбюро ЦК ВКП(б) ад 1 кастрычніка 1939 года. Сакратару ЦК КП(б)Б Маліну і загадчыку аддзела ЦК Эйдзінаву даручана «арганізаваць групу і распрацаваць праекты дэкларацый Народнага сходу». 7 і 18 кастрычніка 1939 года адбыліся пасяджэнні Камітэта па арганізацыі выбараў у Народны сход Заходняй Беларусі[3]. 13 кастрычніка 1939 года прайшла нарада сакратара ЦК КП(б)Б Н. Р. Грэкавай з упаўнаважанымі ЦК КП(б)Б і ЦК ЛКСМБ па пытанні падрыхтоўкі да выбараў на Народны сход Заходняй Беларусі[4]. 22 кастрычніка 1939 года прайшлі выбары на Народны Сход Заходняй Беларусі. Паводле Палажэння пра выбары было створана 929 выбарчых акруг. Удзельнічаць у выбарах мелі права ўсе жыхары, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту. Вылучаліся кандыдаты ў дэпутаты Народнага сходу сялянскімі камітэтамі, часовымі ўпраўленнямі, сходамі працоўных на прадпрыемствах, сходамі рабочай гвардыі і інтэлігенцыі. У галасаванні прынялі ўдзел 2 672 280 выбаршчыкаў (96,71 % выбаршчыкаў), з іх 2 409 522 прагаласавалі за выстаўленых кандыдатаў (90,67 % выбаршчыкаў). На выбарах з 929 кандыдатаў было абрана 927 дэпутатаў, з якіх было 804 мужчыны і 123 жанчыны[5]. 2 кандыдаты не набралі неабходнай колькасці галасоў (патрабавалася больш за 50 %). Выбары ў Народны Сход Заходняй Беларусі па актыўнасці выбаршчыкаў значна перасягнулі выбары ў польскі Сейм у 1938 годзе (у іх прынялі ўдзел усяго 45 % выбаршчыкаў). Разам з тым, выбары былі недэмакратычнымі. Старшынямі і членамі ўчастковых выбарчых камісій, а таксама агітатарамі з’яўляліся вайскоўцы Чырвонай Арміі. Напрыклад, у 10-й арміі ў выбарчай кампаніі прымалі ўдзел байцы, камандзіры і палітработнікі[6]. На месцах зафіксаваны выпадкі актыўнага супраціву мясцовага насельніцтва. З аператыўнай зводкі НКУС БССР: «23 кастрычніка а 5 гадзіне раніцы стрэлам праз акно забіты намеснік старшыні выбарчай камісіі 11-га ўчастка Драгічынскага павета Грэчка Фядот Пятровіч»[7]. «У в. Рынкавіцы Навадворскай воласці Шчучынскага павета стрэлам праз акно быў забіты дэпутат Народнага сходу Савелій Казіміравіч Кавойба»[8]. Народны Сход28—30 кастрычніка 1939 года ў будынку гарадскога тэатра Беластока прайшоў Народны Сход Заходняй Беларусі[9]. На парадку дня сходу быў разгляд наступных пытанняў:
29 кастрычніка 1939 года Сход зацвердзіў Дэкларацыю Беларускага Народнага Сходу па пытанні аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублік", у якой адзначалася: «Прынята аднагалосна Беларускім Народным сходам 29 кастрычніка 1939 г.» Дакладчыкам на Сходзе па пытанні ўваходжання Заходняй Беларусі ў склад БССР выступіў настаўнік і грамадскі дзеяч Флор Данатавіч Манцэвіч. На сходзе прысутнічалі прадстаўнікі ўрада БССР, а таксама народныя паэты Янка Купала і Якуб Колас. Народны сход абраў Паўнамоцную камісію з 66 дэпутатаў для перадачы сваіх рашэнняў Вярхоўнаму Савету СССР і Вярхоўнаму Савета БССР. Вынікі2 лістапада 1939 года на пятай пазачарговай сесіі Вярхоўнага Савета СССР Сяргей Прытыцкі выступіў з заявай Паўнамоцнай камісіі Народнага Сходу Заходняй Беларусі пра далучэнне Заходняй Беларусі да БССР. На сесіі Вярхоўнага Савета СССР таксама выступіў член Пастаяннай камісіі, беларускі пісьменнік Піліп Пестрак і іншыя. Таксама 2 лістапада 1939 года быў прыняты Закон СССР «Пра ўключэнне Заходняй Беларусі ў склад Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік з уз’яднаннем яе з Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай» (падпісалі старшыня прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР М. Калінін і сакратар А. Горкін). 14 лістапада 1939 года трэцяя пазачарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР пастанавіла: «Прыняць Заходнюю Беларусь у склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і аб’яднаць тым самым беларускі народ у адзінай Беларускай дзяржаве». Таксама 14 лістапада 1939 года прыняты Закон БССР «Аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі» (падпісалі старшыня прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Н. Наталевіч і сакратар Л. Панкоў). 15 студзеня 1940 года на тэрыторыі заходніх абласцей БССР упершыню праведзены выбары ў мясцовыя Саветы. Напярэдадні выбараў у Вярхоўныя Саветы СССР і БССР, у турмах Беларускай ССР праводзілася масавая зачыстка польскіх афіцэраў і «контррэвалюцыйнага элемента» (паводле пастановы Палітбюро ЦК УКП(б) ад 5 сакавіка 1940 года). 24 сакавіка 1940 года праведзены выбары дэпутатаў ад заходніх абласцей БССР у Вярхоўны Савет СССР і Вярхоўны Савет БССР[14]. У Вярхоўны Савет СССР ад заходніх абласцей БССР выбрана 22 дэпутаты[15]. З 1 да 20 красавіка 1940 года ў заходніх абласцях БССР планавалася правядзенне выбараў парторганаў ва ўсіх першасных, раённых, гарадскіх і абласных партыйных арганізацыях[16]. Вядомыя дэпутаты СходуАгулам удзельнічала 926 дэпутатаў, сярод іх 563 селяніны, 197 рабочых, 166 з інтэлігенцыі і іншых слаёў насельніцтва. Паводле нацыянальнасці — 621 беларус, 127 палякаў, 72 яўрэі, 43 рускія, 53 украінцы і 10 іншых нацыянальнасцей.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia