Алесь Пятровіч Госцеў
Алесь Пятровіч Госцеў нар. (2 мая 1948, Калінінград) — беларускі краязнаўца і выкладчык[1]. Аўтар кніг па гісторыі Гродна. БіяграфіяНарадзіўся ў Калінінградзе, але ўжо ў год свайго нараджэння апынуўся у Гродне[2]. Скончыў школу № 7 (1966), а пасля інстытут Янкі Купалы (1970; настаўнік фізікі сярэдняй школы) [2]. Служыў у войску, а пазней працаваў на ДВА «Азот».З 1992 года выкладаў у гарадзенскім Ліцэі № 1. Удавец. Дзейнасць краязнаўцыЗ 1976 года актыўна займаўся краязнаўствам Гродна і Гродзеншчыны[2]. Удзельнічаў у напісанні шматлікіх кніг па гісторыі Гродна. У якасці суаўтара супрацоўнічаў з такімі вядомымі гродзенскімі гісторыкамі, як Вячаслаў Віталевіч Швед, Андрэй Фрыдрыхавіч Вашкевіч, Андрэй Мікалаевіч Чарнякевіч і інш. Распрацаваў аўтарскую сістэму школьнага краязнаўства і разам з калегамі і вучнямі стварыў у Ліцэі № 1 музей. Краяцнаўца выступаў з культурнымі ініцыятывамі, сярод якіх была прапанова аб увекавечанні ў назвах вуліц Гродна імёнаў гістарычных дзеячаў[3]. У 2012 годзе за сваю краязнаўчую дзейнасць атрымаў прэмію Ядкоўскага. Выбранныя творы
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia