Вячаслаў Віталевіч Швед
Вячаслаў Віталевіч Швед (нар. 7 кастрычніка 1956, Гродна) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2001), прафесар (2005). БіяграфіяСкончыў гістарычны факультэт БДУ, гістарычнае аддзяленне (1979). У 1974—1979 працаваў настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства ў Гарадзішчанскай сярэдняй школе. У 1979—1983 навучаўся ў завочнай аспірантуры БДУ, у 1995—1998 — у дактарантуры. У 1982—1995, 1998—2001 і з 2005 выкладаў на кафедры гісторыі славянскіх дзяржаў Гродзенскага ўніверсітэта. У 1984 абараніў кандыдацкую дысертацыю «Гандаль у Беларусі ў перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкіх адносін (30—50-я гады ХIX ст.)» (навуковы кіраўнік кандыдат гістарычных навук, дацэнт М. Баранава), а ў 2001 абараніў доктарскую дысертацыю «Грамадска-палітычнае жыццё на землях Беларусі (1772—1863 гг.)». У 2001—2005 прарэктар па навуковай рабоце УА «Гродзенскі дзяржаўны абласны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіроўных працаўнікоў і спецыялістаў адукацыі». З 1 верасня 2005 прафесар кафедры гісторыі славянскіх дзяржаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, з сакавіка 2007 прафесар кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму, выконваў абавязкі загадчыка кафедры, з сакавіка 2008 па 1 красавікa 2013 загадчык гэтай кафедры. Звольнены з пасады загадчыка кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму, а 1 красавіка 2013 года Рада ўніверсітэта не абрала яго на пасаду прафесара па конкурсе. Выступіў у СМІ з адкрытым лістом, заявіўшы, што звальненне з’яўляецца палітычным. Выдаленне Шведа асудзіў між іншым польскі кінарэжысёр Кшыштаф Занусі[1]. Навуковая дзейнасцьСферы навуковых інтарэсаў: сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1-й пал. XIX ст., грамадска-палітычнае развіццё зямель Беларусі ў 1772—1863., гісторыя Гродна і Гродзеншчыны (X—XX вв.), развіццё турызму ў Панямонні. Агульная колькасць публікацый на 1 студзеня 2009 — 257 навуковых прац, 9 навукова-метадычных і 8 аўтарскіх, творчых. Вячаслаў Швед добра валодае польскай мовай. Выбраная бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia