Прэмія імя Юзафа Ядкоўскага
Прэмія імя Юзафа Ядкоўскага — узнагарода, заснаваная гродзенскім Гістарычным таварыствам і Таварыствам беларускай школы. Названа ў гонар даследчыка гісторыі Гродна, заснавальніка Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Юзафа Ядкоўскага[1]. Заснавальнікі прэміі ўшаноўваюць ёй аўтараў-навукоўцаў, краязнаўцаў, актывістаў, чые працы спрыяюць развіццю гісторыі і культуры Гродна, захаванню прыроднай і гісторыка-культурнай самабытнасці горада і рэгіёна, робяць вялікі ўнёсак у вывучэнне і папулярызацыю гісторыі Гродна[2]. Прэмія складаецца з медаля з выявай Юзафа Ядкоўскага, дыплома і грашовай часткі. Намінантаў, а потым лаўрэатаў вызначае рада прэміі, куды ўваходзяць прафесійныя гісторыкі і пераможцы прэміі мінулых гадоў. Яны ж фармуюць са сваіх унёскаў прызавы фонд[3]. Сябар рады ўзнагароды прафесар Алесь Смалянчук тлумачыў, што ўзнагарода ўручаецца людзям, якія «ўвесь свой час прысвячаюць гісторыі нашага горада, дзякуючы якім расце культурны ўзровень ведання мінулага і захоўваецца памяць пра Гродна»[4]. Традыцыйна ўручалася ў пачатку лістапада, калі ў Гродне адзначаліся Дні святога Губерта і праводзіліся навуковыя канферэнцыі. Апошнія гады ўручалася ў Цэнтры гарадскога жыцця. Апошні раз была прызнаная ў 2021 годзе[5]. ГісторыяУручаецца з 2012 года. Першым лаўрэатам прэміі павінен быў стаць гродзенскі гісторык, адзін з суаўтараў кнігі «Гродназнаўства» Андрэй Чарнякевіч, які адмовіўся ад яе.[6][7] І-й узнагародай у 2012 годзе былі ўганараваны гродзенскі краязнавец і педагог, адзін з аўтараў кніг «Кронан», «Гродназнаўства» ды шматлікіх публікацый па гісторыі Гродзеншчыны, стваральнік музея «Гісторыя педагогікі Гарадзеншчыны» Алесь Госцеў і гісторык, краязнаўца, грамадскі дзеяч, арганізатар маладзевай ініцыятывы «Варштат ідэй» Таццяна Касатая. Лаўрэатам ІІ-й узнагароды ў 2013 годзе стаў Віктар Саяпін — аўтар дзясятка кніг і сотні артыкулаў па гісторыі горада ды цыкла дакументальных фільмаў пра гісторыка-культурную спадчыну Гродна.[8][9] Лаўрэатам ІІІ-й узнагароды ў 2014 годзе стаў гісторык медыцыны, кандыдат медыцынскіх навук, краязнаўца, аўтар каля 300 навуковых прац і адзін са стваральнікаў музея-аптэкі ў Гродна Фёдар Ігнатовіч. Лаўрэатам ІV-й узнагароды ў 2015 годзе стаў Андрэй Вашкевіч, гісторык, які на працягу дзесяці год з’яўляўся адным з найбольш актыўных дзеячаў у галіне папулярызацыі гісторыка-архітэктурнай спадчыны Гродна, ініцыятарам шэрагу грамадскіх ініцыятыў па абароне і захаванню спадчыны горада, актыўна займаўся асветніцтвам і выхаваннем новага пакалення даследчыкаў мінулага Гродна.[10] Лаўрэатам V-й узнагароды ў 2016 годзе стала Таццяна Еўдакімава за краязнаўчую гульню для школьнікаў «Я гэтым горадам апекаваны».[11] У 2017 годзе лаўрэатам прэміі пасмяротна ў выключных абставінах была прызнананая краязнаўца і педагог Наталля Канюк. Замест уручэння прэміі за сабраныя грошы была выдадзеная адзіная кніга Наталлі Канюк «Хранитель Жилибертии». У 2018 годзе пераможцам прэміі стаў гродзенскі краязнаўца і экскурсавод Ігар Лапеха, які 12 гадоў ствараў макет горада, што спалучае мясцовае дойлідства розных эпох, і ў выніку адкрыў музей «Grodno Mini».[12] У 2019 годзе вызначылі трох кандыдатаў на прэмію — бібліёграфка Любоў Турмасава, гісторык Мечыслаў Супрон і журналіст Руслан Кулевіч. Вырашаць, хто менавіта стане лаўрэатам, будзе рада прэміі. Па выніках галасавання лаўрэатам прэміі стаў Мечыслаў Супрон, які змагаўся за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Гродна і навукова абгрунтаваныя падыходы да рэканструкцыі старой архітэктуры, ствараў 3D-мадэлі страчаных будынкаў і звяртаўся ў пракуратуру па іншых пытаннях захавання спадчыны[13]. У 2020 годзе прэмію атрымаў журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч за серыю кніг з запісамі ўспамінаў пра даваенны Гродна і актыўную грамадзянскую пазіцыю ў справе захавання гісторыка-культурнай спадчыны[14]. У 2021 годзе лаўрэатам прэміі стаў гісторык Дзмітрый Люцік за свае даследаванні ў сферы вайсковай гісторыі Гродзеншчыны, даследаванні фартоў Гродзенскай крэпасці. У 2022 і 2023 гадах прэмія не прызнавалася. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia