Алесь Таболіч
Алесь Таболіч (нар. 16 чэрвеня 1979, Жыткавічы, Гомельская вобласць) — беларускі музыка, лідар гуртоў Znich, STOD[1], дызайнер, мастак, майстар па тату і перманентным макіяжы. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і мастакоў Рыгора і Марыі Таболічаў[2]. Жыў у Рагачове, Магілёве. У дзесяцігадовым узросце пераехаў у Мінск, вучыўся ў школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве імя Ахрэмчыка. Пасля скончыў факультэт дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. На станаўленне Алеся як асобы паўплывалі часы беларускага адраджэння 1990-х і выхаванне ў мастацкім асяроддзі.
У 1996 годзе заснаваў гурт Znich. Яго музыка вызначаецца спалучэннем беларускай фальклорнай традыцыі з цяжкай музыкай[4]. У 1998 годзе прымаў удзел у заснаванні РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства»[5]. Арганізатар шматлікіх канцэртаў і штогадовага фестывалю «Купальскае кола». Працуе ў тату-салоне «У Лісіцы». Лічыць, што тату — гэта мастацтва, займаецца арнаментальнай татуіроўкай. 20 мая 2020 года Цэнтрвыбаркам РБ зарэгістраваў ініцыятыўную групу па вылучэнні яго кандыдатам у прэзідэнты Беларусі. Алесь Таболіч падкрэсліваў, што не абапіраючыся на шматвяковую гісторыю, на нацыянальны падмурак, нельга пабудаваць будучыню. Гісторыя, нацыянальныя каштоўнасці і незалежнасць на яго думку павінны аб’яднаць беларусаў. Не сабраў неабходныя для рэгістрацыі кандыдатам 100 тысяч подпісаў і зняўся з выбарчай гонкі 19 чэрвеня[6]. Сям’яЖонка Алеся. У разводзе. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia