Студэнцкае этнаграфічнае таварыства
Студэ́нцкае этнаграфі́чнае тавары́ства (СЭТ) – рэспубліканская моладзевая грамадская арганізацыя, заснаваная ў жніўні 1998 года. Арганізацыя акрэдытаваная пры ЮНЭСКА ў якасці эксперта па нематэрыяльнай культурнай спадчыне.[1] Рада таварыства дзейнічае ў Мінску, дзе знаходзіцца офіс СЭТ, у Гродна, Віцебску і Магілёве існуюць суполкі-філіялы. Мэты дзейнасціАсноўныя мэты дзейнасці:
Кірункі працыКірункі працы СЭТ:
Этнаграфічныя экспедыцыіЗа час існавання РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» правяло больш за 20 этнаграфічных экспедыцый у розныя раёны Беларусі[2], стварыла ўласны навуковы архіў і этнаграфічныя калекцыі. Фальклорна-этнаграфічны архіў СЭТ налічвае каля 2 тыс. гадзін аўдыё- і відэазапісаў, 50 тыс. фотаздымкаў.[3]
Докшыцы-2012Асноўнай тэрыторыяй экспедыцыі быў Докшыцкі раён, але таксама даследваліся памежныя часткі Вілейскага, Лагойскага і Мядзельскага раёнаў. Асноўныя працы вяліся па зборы фальклорнага матэрыялу і звестак пра сакральную геаграфію. Разам з гэтым фіксаваліся самыя разнастайныя этнаграфічныя і краязнаўчыя звесткі. Сярод сабранай інфармацыі багата звестак з паўночна-заходніх вёсак Вілейшчыны - Даўгінаўскага краю.[4] Горкі-20135-23 жніўня 2013 г. была праведзеная этнаграфічная экспедыцыя ў Горацкі раён Магілёўскай вобласці. Падчас экспедыцыі ўдзельнікі (агулам каля 20 чалавек) сабралі багаты песенны матэрыял (каля 500 песень і іх варыянтаў), правялі даследванне мясцовага тэкстылю і іншых рамёстваў. Сабраны матэрыял прадстаўлены ў выглядзе аўдыё- і відэазапісаў, больш як 6000 фотаздымкаў, этнаграфічных экспанатаў.[5] Экспедыцыяй была ахоплена большая частка Горацкага раёна. Акрамя гэтага, удзельнікі правялі грунтоўнае даследванне памежных тэрыторыяў Краснінскага раёна Смаленскай вобласці (Расія). У Расіі праца праводзілася сумесна з аддзелам культуры Краснінскага раёна.[6] Вілейка-2014З 30 чэрвеня па 20 ліпеня 2014 г. плануецца правядзенне этнаграфічнай экспедыцыі ў Вілейскім раёне (Мінская вобласць). Тэматыка экспедыцыі - універсальная этнаграфічная.[7] Масты-2014З 04 па 24 жніўня 2014 г. плануецца правядзенне этнаграфічнай экспедыцыі ў Мастоўскі і Шчучынскі раёны (Гродзенская вобласць). Тэматыка экспедыцыі – універсальная этнаграфічная.[7] ПартнёрыРМГА „Студэнцкае этнаграфічнае таварыства“ супрацоўнічае з рознымі навукова-даследчымі і навучальнымі ўстановамі краіны: Навукова-асветніцкім цэнтрам БДПУ імя М.Танка, Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАНБ, Беларускім інстытутам праблемаў культуры, Беларускім дзяржаўным музеем народнай архітэктуры і побыту, установамі культуры ў рэгіёнах Беларусі, а таксама з моладзевымі арганізацыямі і фальклорнымі калектывамі Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі, Украіны, Эстоніі, Швецыі. Ганаровыя сябры СЭТЗноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia