Алеся (прадпрыемства)
![]() «Алеся»[3] — дзяржаўная трыкатажная фабрыка Беларусі, заснаваная ў жніўні 1962 года ў Мінску. Уваходзіць у склад канцэрна «Беллегпрам»[4]. ГісторыяУ жніўні 1962 года ў Мінску заснавалі трыкатажную фабрыку «Прагрэс» на аснове камбіната мясцовай прамысловасці. На пачатку выраблялі рукавіцы, пальчаткі, шапкі і джэмперы. У 1965 г. дабудавалі 2-павярховы вытворчы корпус, дзе ўстанавілі новыя кругла- і плоскавязальныя машыны. У 1970 г. здалі 4-павярховы будынак для кіраўніцтва з клубам на 500 месцаў і смаяй на 250 месцаў. 12 мая 1975 г. фабрыку пераўтварылі ў вытворчае аб’яднанне. 1 красавіка 1986 г. прадпрыемства перайменавалі ў Мінскую доследна-эксперыментальную фабрыку верхняга трыкатажу. 20 лістапада 1986 года — у Рэспубліканскі дом мадэляў трыкатажных вырабаў. 16 красавіка 1991 г. прадпрыемства стала трыкатажнай фірмай «Алеся»[5]. На 1999 г. вырабляла джэмперы, жакеты, касцюмы і світары. Мела ўласныя крамы «Мара» і «Талісман», гандлёвы дом «Кросны»[6]. 31 кастрычніка 2000 г. прадпрыемства акцыянавалі[3]. У 2005 г. А. Лукашэнка сваім указам вылучыў 600 тыс. еўра для прадухілення разарэння фабрыкі. За 2011 год на ААТ «Алеся» выпусцілі 316 тыс. вырабаў. Чысты прыбытак склаў 1,954 млрд рублёў (рэнтабельнасць 33,7 %)[7]. У 2011 г. экспарт склаў 15 % вытворчасці ($1,1 млн), пераважна ў Расію ў выглядзе жаночага адзення. На 2012 г. налічвалася 3 уласныя крамы, якія штомесяц давалі каля 550 млн рублёў выручкі. Уласнікамі ААТ «Алеся» былі: Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь — 78,6 % акцый, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт — 20,7 %, прыватныя асобы — 0,7 %. За 2008—2012 гады ў новае абсталяванне ўклалі 1,8 млн еўра[8]: 24 нямецкія вязальныя машыны «Штоль», 3 італьянскія прэсы для вільготна-цеплавой апрацоўкі паўфабрыкату і гатовых вырабаў, па 6 стачачных і кетэльных машынаў, 2 плоскашыўныя машыны, гузікавая і пяцельная машыны. На красавік 2012 г. прадпрыемства налічвала звыш 400 супрацоўнікаў. Звыш паловы сыравіны набывалі за мяжой. Штомесяц выпускалі звыш 30 000 трыкатажных вырабаў для мужчын, дзяцей і жанчын[4]. КрамыНа 2017 г. мела 3 уласныя крамы вопраткі ў сталіцы: пры фабрыцы; вул. Багдановіча, д. 78; вул. Мяснікова, д. 35 (Маскоўскі раён)[9]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia