Маскоўскі раён (Мінск)
Маскоўскі раён — адміністрацыйны раён Мінска. Размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы горада. Створаны ў 1977 годзе ў выніку кампаніі па разбуйненню раёнаў горада. Плошча: 2,4 тыс. га. Насельніцтва: 270 тыс. чалавек, шчыльнасць: 9,008 тыс. чал./км², што ў 1,3 разы вышэй сярэднягарадского паказчыка. Нацыянальны склад: беларусаў — 82 %, рускіх — 14 %, украінцаў — 2 %. На тэрыторыі раёна размешчаны Дом Урада, Мінгарвыканкам, ГУУС Мінгарвыканкама, восем міністэрстваў, пасольствы. Эканоміка45 прамысловых прадпрыемстваў з агульнай колькасцю працаўнікоў 16,5 тыс. чалавек. Найбольш буйныя з іх ААТ «Белмедпрэпараты», ААТ «Галантэя», заводы «Альмагор» і «Калібр», Мінскі камбінат сілікатных вырабаў, СП «Ле-Гранд», СП «Беліта», ТАА «Сівельга». Культурны ўплыўНа тэрыторыі раёна знаходзяцца вядучыя ўстановы адукацыі Беларусі: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Тут размешчаны Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага, Рэспубліканскі палац культуры «Юнацтва», Міжнародны адукацыйны цэнтр. У Маскоўскім раёне размяшчаюцца Рэспубліканскі эндакрыналагічны цэнтр, Беларускі навукова-практычны цэнтр «Кардыялогія», Рэспубліканская клінічная бальніца паталогіі слыху, голасу і мовы, 4-я і 9-я гарадскія клінічныя бальніцы. Славутасці
Галерэя
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia