Алехандра Хадароўскі

Алехандра Хадароўскі
ісп.: Alejandro Jodorowsky Prullansky
Дата нараджэння 17 лютага 1929(1929-02-17)[1][2][…] (96 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Jaime Jodorowsky Groismann[d]
Маці Sara Felicidad Prullansky Arcavi[d]
Жонка Bernadette Landru[d], Valérie Tremblay[d] і Pascale Montandon-Jodorowsky[d]
Дзеці Adán Jodorowsky[d], Brontis Jodorowsky[d], Axel Jodorowsky[d] і Cristóbal Jodorowsky Trumblay[d]
Адукацыя
Прафесія пісьменнік, кінарэжысёр, драматург, сцэнарыст, мантажор, пісьменнік навуковай фантастыкі, філосаф, паэт, тэатральны рэжысёр, мім, акцёр, кампазітар, сцэнарыст коміксаў, дзеяч мастацтваў, лялечнік, скульптар, эсэіст, мастак, рысавальнік, рэжысёр, кінапрадзюсар, comics creator, мастак коміксаў, penciller, tarotologist
Кірунак навуковая фантастыка[5]
Член у
Прэміі
Узнагароды
IMDb ID 0423524
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алехандра Хадароўскі (ісп.: Alejandro Jodorowsky Prullansky; нар. 17 лютага 1929(1929-02-17)[1][2][…], Такапілья[d], вобласць Антафагаста[d][3] ці Ікіке[4]) — рэжысёр, прадзюсар, кампазітар, драматург, акцёр, пісьменнік і аўтар коміксаў. Найбольш вядомы сваімі сюррэалістычнымі фільмамі «Крот» (1970) і «Святая гара» (1973), а таксама трылерам «Святая кроў» (1989).

Біяграфія

Нарадзіўся 17 лютага 1929 года ў г. Такапілья (Чылі) ў сям’і яўрэйскіх імігрантаў з Адэсы[7].

У 1952 годзе пераехаў у Парыж, дзе працаваў у тэатры Марселя Марсо, супрацоўнічаў з адным з заснавальнікаў сюррэалізму Андрэ Брэтонам. Захапляўся левымі ідэямі.

Мае грамадзянства Чылі і Францыі. Быў двойчы жанаты, мае пяцёра дзяцей.

Творчасць

Ягоны першы фільм «Гальштук» быў кароткаметражным, па п’есе Томаса Мана[8].

Першы ягоны поўнаметражны фільм «Фандо і Ліз» на фестывалі ў Акапулька справакаў беспарадкі, рэжысёру давялося ратавацца ўцёкамі ад раз’юшаных гледачоў[9].

Сусветную славу яму прынёс фільм «Крот», у ім ён зняўся ў галоўнай ролі і быў аўтарам музыкі[8]. Гэтая стужка аказала ўплыў на творчасць рэжысёра Дэвіда Лінча, Нікаласа Віндынга Рэфна і Сэмюэля Фулера, акцёраў Пітэра Фонда і Дэніса Хопера, рок-музыкаў Боба Дылана, Джорджа Харысана, Роджэра Уотэрса і Мэрыліна Мэнсана[8].

У 1975 годзе пачаў рыхтаваць экранізацыю фантастычнага рамана Фрэнка Герберта «Дзюна». Зняцца ў праекце павінны былі Орсан Уэлс, Глорыя Свонсан, Ален Дэлон, Дэвід Кэрадайн, Мік Джагер, Уда Кір, Аманда Лір. На роль Імператара быў запрошаны Сальвадор Далі. Мастацкім афармленнем займаліся Жан Жыро, дэкарацыямі — Ханс Рудольф Гігер, а музыкай — Pink Floyd[8]. Аднак праз пэўны час прадзюсары адмовіліся ад праекта. Лічыцца, што падрыхтаваныя малюнкі і раскадроўка паўплывалі на фільмы «Тэрмінатар», «Флэш Гордан», «Індяна Джонс», «Кантакт», «Праметей», «Чужы» і «Зорныя войны»[9]. Пра гісторыю нязнятага праекта ў 2013 годзе выйшаў дакументальны фільм Фрэнка Павіча «„Дзюна“ Хадароўскага»[8].

Фільмаграфія

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1957
ф Гальштук La cravate рэжысёр
1967
ф Фандо і Ліз Fando y Lis рэжысёр
1970
ф Крот El Topo рэжысёр
1973
ф Свяшчэнная гара La montaña sagrada рэжысёр
1980
ф Бівень Tusk рэжысёр
1989
ф Святая кроў Santa Sangre рэжысёр
1990
ф Выкрадальнік вясёлкі The Rainbow Thief рэжысёр
2013
ф Танец рэальнасці La danza de la realidad рэжысёр
2016
ф Бясконцая паэзія Poesía sin fin рэжысёр
2019
ф Псіхамагія, мастацтва вылечвання Psychomagic, a Healing Art рэжысёр

Крыніцы

  1. а б Alejandro Jodorowsky // BD Gest' Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Alejandro Jodorowsky // Babelio — 2007.
  3. а б в Gregersen E. Alejandro Jodorowsky // Encyclopædia Britannica Праверана 3 мая 2021.
  4. а б https://www.legifrance.gouv.fr/jorf/jo/1996/04/27/0100
  5. https://www.fictiondb.com/author/alexandro-jodorowsky~34522.htm Праверана 3 мая 2021.
  6. Journal officiel de la République française, Journal officiel de la République française. Document administratif — 1868. — ISSN 0242-6773
  7. Дмитрий Волчек. ОТСЧЕТ БЕГЕМОТОВ (руск.). kolonna.mitin.com. Издательство «Kolonna publications, Митин журнал». Праверана 29 мая 2025.
  8. а б в г д Долгая дорога к "Дюне". У самой долгожданной кинопремьеры года - полувековая предыстория (руск.). BBC News Русская служба (3 верасня 2021). Праверана 29 мая 2025.
  9. а б «Дюна» Ходоровски: величайший неснятый фильм | Кино | Мир фантастики и фэнтези (руск.). www.mirf.ru. Праверана 29 мая 2025.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya