Алоіс Райнер
Алоіс Георг Ёзэф Райнер (ням.: Alois Georg Josef Rainer; нар. 7 студзеня 1965, Штраўбінг, ФРГ) — нямецкі мяснік і палітык Хрысціянска-сацыяльнага саюза ў Баварыі, які з 2013 года з’яўляецца дэпутатам Бундэстагу ад зямлі Баварыя. Ранняе жыццё і адукацыяРайнер вырас у Хайбаху ў Баварскім Лесе (Ніжняя Баварыя) на мясной ферме з гасцініцай. З 1980 па 1983 год навучаўся на мясніка, пасля чаго служыў у арміі. Пасля сдачы кваліфікацыйных іспытаў у 1986 годзе ўзначаліў мясны бізнес сваіх бацькоў у 1987 годзе. Ён і сёння кіруе ім разам з сынам Маркусам. Палітычная кар’ераРайнер упершыню стаў дэпутатам Бундэстагу на парламенцкіх выбарах у Германіі 2013 года[2]. У парламенце працаваў у камітэце па бюджэце і рэвізійнай камісіі з 2013 па 2019 год; у гэтай якасці быў дакладчыкам сваёй парламенцкай групы па гадавым бюджэце Федэральнага міністэрства па справах сям’і, пажылых грамадзян, жанчын і моладзі . З 2019 года з’яўляецца членам Камітэта па транспарце і лічбавай інфраструктуры, дзе выступае прэс-сакратаром сваёй парламенцкай групы[3]. Палітычная пазіцыяУ чэрвені 2017 года Райнер прагаласаваў супраць увядзення аднаполых шлюбаў у Германіі[4]. 14 верасня 2021 года ўзяў шэфства над Марынай Золатавай, галоўнай рэдактаркай «TUT.BY» і беларускай палітычнай зняволенай[5]. Асабістае жыццёЯго бацька Алоіс Райнер (1921–2002) быў дэпутатам зямельнага парламента, а з 1965 па 1983 год і Бундэстагу. Яго старэйшая сястра Герда Хасельфельдт таксама была дэпутатам Бундэстагу, з 2017 года ўзначальвае Чырвоны Крыж Германіі[6]. Алоіс Райнер жанаты і мае двух дзяцей. Ён мае рымска-каталіцкае веравызнанне[7]. Зноскі
Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia