Марына Васілеўна Золатава
Марына Золатава (нар. 6 лістапада 1977,[1] Мінск, БССР, СССР[2]) — беларуская журналістка і палітычная зняволеная. Галоўны рэдактар УП «Надзейныя праграмы» (TUT.BY). БіяграфіяСкончыла філалагічны факультэт БДУ па балгарскай філалогіі, аспірантуру Інстытута мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук. Працавала ў дзяржаўным Інстытуце праблем навукі, а таксама ў інфармацыйным агенцтве БелаПАН[2]. З 2004 года галоўны рэдактар партала TUT.BY, які тады быў навінавым агрэгатарам. Золатава стала першай, хто на партале прафесійна заняўся менавіта навінамі. Вядзе стужку на сайце[2]. У чэрвені 2011 года, калі востра стаяла пытанне аб закрыцці незалежных газет «Наша Ніва» і «Народная Воля», на прэс-канферэнцыі прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі выступіла ў абарону гэтых выданняў[2]. Справа БелТА7 жніўня 2018 года Марына Золатава была затрыманая разам з больш чым дзясяткаў журналістаў, якіх падазравалі ў праглядзе нататак дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА па закрытай платнай падпісцы. Двое сутак яна правяла ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна. Журналістаў і рэдакцыі падтрымалі Еўрасаюз, Савет Еўропы, ЗША, а таксама міжнародныя праваабарончыя арганізацыі[3]. Першапачаткова галоўнага рэдактара TUT.BY падазравалі адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 349 (Несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі, зроблены з іншай асабістай зацікаўленасці, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды) і ч. 2 арт. 425 КК (Бяздзейнасць службовай асобы). Але абвінавачванне было прад’яўлена па апошняй. Яна стала адзінай з 15 журналістаў і рэдактараў некалькіх СМІ, якія праходзілі па справе, чыя справа дайшло да суда і ў дачыненні да каго следства не спыніла крымінальны пераслед[3]. Марыну Золатаву абвінавацілі паводле часткі 2 артыкулу 425 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусі («Бяздзейнасць службовай асобы») з-за атрымання доступу да платнай стужцы навін Беларускага тэлеграфнага агенцтва без аплочанай падпіскі. Суд Заводскага раёна Мінска (суддзя — Аляксандр Петраш) 4 сакавіка 2019 года прызнаў Золатаву вінаватай і прысудзіў да штрафу ў памеры 300 базавых велічыняў (7 650 рублёў). Суддзя таксама пастанавіў спагнаць з Золатавай 6 тысяч рублёў на карысць БелТА за паслугі адвакатаў[3]. У заключным слове яна заявіла[3]:
Палітычны пераслед (з 2021)У рамках крымінальнай справы разам з іншымі супрацоўнікамі TUT.BY была арыштавана 18 мая 2021 года паводле абвінавачванняў у саўдзеле ў нясплаце падаткаў[4][5]. 25 мая 2021 года дзевять арганізацый (Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр і іншыя) выступілі з сумеснай заяваю і прызналі яе палітычный зняволенай[5]. 14 верасня 2021 года шэфства над палітвязнем узяў Алоіс Райнер, дэпутат Бундэстагу[6]. 17 сакавіка 2023 года Мінскі гарадскі суд прысудзіў Марыну Золатаву да 12 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму[7]. АцэнкіУдава заснавальніка TUT.BY Юрыя Зісера Юлія Чарняўская назвала Марыну Золатаву «матуляю „TUT.BY“»[8]. Узнагароды
Сям’яЗамужам, мае дачку Надзею і сына Фёдара[2]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia