Альберт Антонавіч Бацяноўскі
Альберт Антонавіч Бацяноўскі (18 ліпеня 1928, в. Спігальшчына Дзісенскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі, цяпер Мёрскі раён Віцебскай вобласці — 26 красавіка 2005) — дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву, сябра глыбоцкай групы беларускай моладзевай падпольнай паваеннай арганізацыі Саюз беларускіх патрыётаў (СБП).[1] БіяграфіяУ Другую сусветную вайну падчас нямецкай акупацыі ў 1943 годзе скончыў сёмы клас Чарнеўскай школы. У 1944 годзе пасля прыходу саветаў паступіў у адкрытае Глыбоцкае педагагічнае вучылішча, вучыўся да 1947 года і далучыўся да ўтворанага навучэнцамі Саюза беларускіх патрыётаў — моладзевай арганізацыі, якая ставіла сабе за мэту адраджэнне беларускай культуры. Галоўнай ідэяй арганізацыі было гуртаванне аднадумцаў вакол беларускай справы, пашырэнне ўплыву сярод астатніх. У лютым 1947 года савецкія спецслужбы пачалі арышты сяброў Саюза беларускіх патрыётаў, да чаго прычынілася здрада: да пастаўскай групы СБП увайшоў афіцэр МДБ Алег Стахоўскі, выдаўшы сябе за сябра антысаветчыка, і падштурхоўваў да тэрарызму. Альберт Бацяноўскі быў арыштаваны 1 сакавіка 1947 года (паводле іншых звестак 6 сакавіка 1947) органамі МДБ за належнасць да падпольнай арганізацыі, а 16 чэрвеня 1947 года асуджаны на 10 гадоў савецкіх канцлагераў. Тэрмін адбываў у розных мясцінах, у тым ліку і ў канцлагеры «Краснае ўрочышча» пад Мінскам, дзе разам з некаторымі іншымі сябрамі СБП працаваў на будоўлі Мінскага аўтамабільнага завода. Вызвалены ў 1954 годзе, вярнуўся ў Глыбокае. Працаваў рабочым на розных работах. У 1988 годзе атрымаў другую групу інваліднасці. 26 лістапада 1992 года рэабілітаваны Вярхоўным судом Беларусі. Справа Бацяноўскага № 23525-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобласці. Рэдактар газеты «Вольнае Глыбокае» Уладзімір Скрабатун, казаў пра Бацяноўскага:
Памёр 26 красавіка 2005 года. Пахаваны на могілках «Копцеўка» ў Глыбокім. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia