Альбрэхт II (герцаг Мекленбурга)
Альбрэхт II, герцаг Мекленбургскі (ням.: Albrecht II., Herzog zu Mecklenburg; 1318 — 18 лютага 1379) — герцаг Мекленбурга ў 1348—1379 гадах. БіяграфіяАльбрэхт II — сын князя Генрыха II Мекленбургскага і Ганны Саксен-Вітэбергскай, дочцы герцага Альбрэхта II Саксен-Вітэнбергскага. З 1329 года Альбрэхт кіраваў Мекленбургам пры рэгенце, з 1336 года — самастойна. Разам з памеранскімі герцагамі Атонам I і Барнімам III вёў вайну супраць Брандэнбурга (Памеранска-Брадэнбургская вайна). 8 ліпеня 1348 года разам са сваім братам Іаганам I атрымаў ад імператара Карла IV тытул герцага і ўключаны ў імперскае саслоўе. Пры раздзеле краіны 25 лістапада 1352 года атрымаў Ростак і асноўныя землі Мекленбурга. У 1357 годзе прысвоіў сабе Шверынскае графства. Як і Карл IV, спачатку падтрымаў Лжэвальдэмара, але ў 1350 годзе пагадзіўся з маркграфам Людвігам. 20 лютага 1368 года Альбрэхт II уступіў у альянс з вендскімі ганзейскімі гарадамі.[3] Незадоўга да смерці даручыў Эрнсту фон Кірхбергу напісаць Мекленбургскую рыфмаваную хроніку. Пахаваны ў Даберанскім манастыры. ![]() НашчадкіАльбрэхт II быў жанаты з Еўфеміяй, герцагіняй Шведскай, а пазней з Адэлаідай, графіняй Ганштэйна.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia