Альбіна Аляксандраўна Шагідзевіч

Альбіна Аляксандраўна Шагідзевіч
Дата нараджэння 3 снежня 1945(1945-12-03) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Адукацыя
Прафесія тэатральная актрыса, выкладчыца ўніверсітэта
Тэатр

Альбіна Аляксандраўна Шагідзевіч (нар. 3 снежня 1945(1945-12-03), Мінск) — беларуская актрыса і педагог. Кандыдат мастацтвазнаўства (1975). Прафесар (2000).

Біяграфія

Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1967 годзе (курс Дз. Арлова і Р. Качаткова). Працавала актрысай Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы (1967—1969, сярод значных роляў Валька Лапатухіна — «У мяцеліцу» Л.Лявонава) і Рэспубліканскім тэатры юнага гледача (1969—1971, сярод значных роляў Каза — «Адчыніце, казляняткі!» Петруся Макаля, Ванда («Юнацтва рыцара» Валянціна Зуба). З 1974 па 2002 гады выкладала сцэнічную мову ў Беларускай акадэміі мастацтваў[1].

Паставіла больш за 30 літаратурна-драматычных кампазіцый і спектакляў паводле твораў сучасных і замежных пісьменнікаў. Аўтар навуковых прац па сцэнічнай мове, артыкулаў па тэатральным мастацтве і педагогіцы.

Літаратура

  • Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 560.
  • Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : [у 2 т.]. — Мінск, 2003. — Т. 2. — С. 525.

Зноскі

  1. Знаменательные даты 3 декабря (руск.). БЕЛТА. Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2021. Праверана 4 лістапада 2024.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya