Дзмітрый Аляксеевіч Арлоў
Дзмітрый Аляксеевіч Арлоў (26 верасня 1903 — 18 чэрвеня 1969) — акцёр тэатра і кіно, рэжысёр, тэатральны педагог, народны артыст Беларускай ССР (1940). БіяграфіяУ 1925 годзе скончыў Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва. З 1929 года працаваў у Маскоўскім тэатры УЦСПС, у 1934 годзе перайшоў у Маскоўскі рэалістычны тэатр. У 1936 годзе перабіраецца ў Магілёў. Там ён уступае ў трупу Рускага дзяржаўнага тэатра, грае ў яго спектаклях. З 1939 года становіцца мастацкім кіраўніком гэтага тэатра. Дзмітрый Арлоў дасягаў у сваіх ролях глыбокага пранікнення ва ўнутраны свет героя, афарбоўваў свае вобразы лірызмам. Камедыйныя ролі Арлова адрозніваліся мяккім гумарам і непасрэднасцю. З 1934 года пачаў рэжысёрскую дзейнасць. З 1948 года Дзмітрый Аляксеевіч вёў педагагічную працу ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, а ў 1952 годзе ўзначаліў кафедру акцёрскага майстэрства. Памёр 18 чэрвеня 1969 года. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia