Альбін Фадзеевіч Дзяконскі
Альбі́н Фадзе́евіч Дзяко́нскі герба «Кораб» (польск.: Albin Dziekoński; 1838—1918) — шляхціч, маршалак дваранства Кобрынскага павета[1]. Губернскі сакратар БіяграфіяСын Тадэвуша Дзяконскага (1810—1845) і Альжбеты з Выганоўскіх. Каталік. У 1879—1882 гадах займаў пасаду кобрынскага павятовага маршалка. Быў ганаровым міравым суддзёй Кобрынска-Пружанскай акругі, старшынёй мясцовага ўпраўлення расійскага таварыства Чырвонага Крыжа. У гэты ж час навучаўся ў Імператарскім Маскоўскім універсітэце. Пражываў у горадзе Кобрыне, потым у Брэсце[2]. Узнагароджаны медалём «У памяць вайны 1853—1856» і знакам Чырвонага Крыжа[3]. Валодаў маёнткам Чахец у Пружанскім павеце, які атрымаў у якасці пасагу ад першай жонкі. Ён упарадкаваў у маёнтку парк, разбудаваў сядзібу. Яго сын ад першага шлюбу Мар’ян успадкаваў маёнтак пасля смерці бацькі[4]. Сям’яЗ жонкай Марыяй Ганнай з Керназіцкіх мелі сына Мар’яна[4]. Пасля яе смерці (1887) ажаніўся другім разам з Ядвігай з Ажэшкаў. Мелі сыноў Вацлава і Альбіна, дачок Ганну Крысціну і Ядвігу Эмілію. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia