Альгірдас Шэмета
Альгірдас Шэмета (літ.: Algirdas Gediminas Šemeta; нар. 23 красавіка 1962[1][2], Вільня) — літоўскі і еўрапейскі палітык, двойчы міністр фінансаў Літвы, еўрапейскі камісар па бюджэце і фінансавым планаванні ў 2009—2010, з 9 лютага 2010 года — па падаткаабкладанні, мытнаму саюзу, аўдыту і барацьбе з махлярствам. БіяграфіяНарадзіўся 23 красавіка 1962 года ў Вільні. У 1985 годзе скончыў эканамічны факультэт Віленскага ўніверсітэта. Працаваў у міністэрствах эканомікі і фінансаў[3], у 1997—1999 і 2008—2009 займаў пасаду Міністра фінансаў Літвы. У 2001—2008 працаваў дырэктарам Дэпартамента статыстыкі Літвы[3]. Пасля абрання еўрапейскага камісара Далі Грыбаўскайтэ прэзідэнтам Літвы ў 2009 годзе быў высунуты на яе замену. Пасля зацвярджэння 9 лютага 2010 года новага складу еўрапейскай камісіі заняў у ёй пасаду камісара па падаткаабкладанні, мытнаму саюзу, аўдыту і барацьбе з махлярствам. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia