Стаўрас ДзімасСтаўрас Дзімас (грэч. Σταύρος Δήμας; нар. 30 красавіка 1941, Кленія, Карынф) — грэчаскі палітык, еўракамісар па абароне навакольнага асяроддзя першай камісіі Барозу ў 2004—2009 гадах. У лістападзе 2011 — маі 2012 года — міністр замежных спраў Грэцыі. БіяграфіяВывучаў права і эканоміку ў Афінскім універсітэце. Ступень магістра атрымаў у Універсітэце Нью-Ёрка. У 1969 годзе пачаў працаваць юрыстам фірмы на Уол-стрыт, аднак ужо ў 1970 годзе перайшоў у Сусветны банк. У 1975 годзе вярнуўся ў Грэцыю, каб заняць пасаду намесніка кіраўніка Грэчаскага банка прамысловага развіцця. З 1977 года прымаў актыўны ўдзел у грэчаскай палітыцы як член кансерватыўнай палітычнай партыі Новая Дэмакратыя. З тых часоў абіраўся членам Грэчаскага парламента дзесяць разоў запар. Ад пачатку ўдзельнічаў у перамовах пра ўступленне Грэцыі ў Еўрапейскую супольнасць. У 2014 годзе быў кандыдатам кіруючых партый у прэзідэнты, але не набраў кваліфікаванага большасці галасоў дэпутатаў парламента. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia