Альжбета Магдалена Пузына
Альжбета Магдалена Пузына (у дзявоцтве Агінская; 1700 — 1767, Лучай) — вялікалітоўская грамадская дзяячка, мецэнатка. БіяграфіяПаходзіла са старэйшай княжацкай лініі роду Агінскіх герба ўласнага, дачка Рыгора Антонія, гетмана польнага літоўскага, і Тэафіліі з Чартарыйскіх. Атрымала добрую адукацыю. У сваім Лучайскім маёнтку арганізавала астранамічныя назіранні для вызначэння геаграфічнага становішча. Заснавала астранамічную абсерваторыю ў Вільні і падтрымлівала яе матэрыяльна. У 1755 годзе на гэтыя мэты ахвяравала значныя сумы, а ў 1766 годзе ўклала сродкі, працэнты з якіх у памеры 6000 злотых штогод пералічваліся на патрэбы Віленскай акадэміі. Апроч таго, ахвяравала 3000 злотых наяўнымі. Каб атрымаць гэтыя сумы, прадала свае маёнткі ў Сандамірскім ваяводстве. Ахвяраваныя грошы пайшлі на закупку астранамічных прылад у Англіі[3]. У 1766 годзе заснавала пры касцёле ў Лучаі дом для місіі езуітаў. Апроч таго, адпісала місіі значную суму грошай і перадала манахам два плошчы для будовы дома і новага касцёла ў гонар Св. Тадэвуша Апостала. Генерал ордэна езуітаў В. Рычы ў гонар шчодрай фундатаркі ўвёў адмысловыя малітвы ва ўсім ордэне. У культурыАдам Міцкевіч увасобіў Альжбету Пузыну ў сваёй паэме «Пан Тадэвуш». Адзін з герояў твора — пан Падкаморы — наступным чынам распавядаў пра часы свайго навучання ў Віленскай езуіцкай акадэміі:
Сям’яПершым мужам быў Казімір Гелгуд, які памёр да 1722 года. Другім разам пабралася шлюбам з Антоніем Пузынам, сынам Андрэя, кашталяна менскага, і Ефрасінні з Хжанстоўскіх. Мела з ім 3 дачкі. ПартрэтыІснуе шэраг партрэтаў Альжбеты Пузыны: адзін з іх захоўваўся ў Лучайскім касцёле, але да нашага часу яго перавезлі ў Віцебскі мастацкі музей (1992). Яшчэ два партрэты вядомай мецэнаткі захоўваліся ў Віленскай абсерваторыі: у маладым і сталым веку (абодва цяпер у Літоўскім мастацкім музеі); а над галоўным уваходам змяшчаўся барэльеф з яе партрэтам і манаграмай. Апроч таго, у аддзеле гравюраў музея старажытнасцей у Вільні меўся партрэт А. Пузыны з лацінскім надпісам, у якім выказвалася ўдзячнасць езуіцкага калегіума. Галерэя
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia