Альжбета Шыдлоўская
Альжбета з Шыдлоўскіх Грабоўская гербу Любіч (польск.: Elżbieta z Szydłowskich Grabowska; 1749 — 1 чэрвеня 1810, Варшава) — каханка і марганатычная жонка караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага, якая мела на яго вялікі ўплыў. БіяграфіяБыла дачкой плоцкага ваяводы Тэадора Шыдлоўскага і Тэрэзы з Віткоўскіх. У 1768 ажанілася з Янам Ежы Грабоўскім. Патаемна была каханкай Станіслава Аўгуста Панятоўскага і многія дзеці з яе шлюбу, насамрэч, былі ад яго. Верагодна, неўзабаве пасля смерці мужа ў 1789 патаемна вышла замуж за Станіслава Аўгуста. Тытулу каралевы не мела і лічылася палюбоўніцай. Мела, магчыма, толькі паводле чутак, уплыў на караля: менавіта ёй прыпісвалі схіленне караля да Таргавіцкай канфедэрацыі. Падчас знаходжання караля ў Гродне Альжбета часта да яго прыязджала, а аднойчы ў адной з загарадных рэзідэнцый арганізавала баль, на які былі запрошаны высокапастаўленыя асобы з Расійскай імперыі (рускі пасол Я. Сіверс, Валконскія і інш.)[1] З адрачэннем апошняга ад прастола разам з сынамі Міхалам і Станіславам паехала за ім у Санкт-Пецярбург. Пасля смерці Станіслава Аўгуста ў 1798 годзе вярнулася ў Польшчу, дзе апекавалася над мастакамі. Дзеці
|
Portal di Ensiklopedia Dunia