Альжбета з Вішнявецкіх
Альжбета Барбара Замойская (1701—1770) — шляхцянка з роду Вішнявецкіх, жонка магната Міхала Здзіслава Замойскага . Шэраг даследчыкаў называюць яе Кацярынай (Катажынай), блытаючы з маці ці дачкой. БіяграфіяПаходзіла з княскага роду Вішнявецкіх. Другая дачка гетмана вялікага літоўскага Міхала Сервацыя Вішнявецкага і Кацярыны Дольскай. Нарадзілася ў 1701 годзе ў Вішняўцы. Яна атрымала класічную, як для арыстакратак таго часу, адукацыю. У 1722 годзе выйшла замуж за вялікага кароннага лоўчага Міхала Замойскага . У 1725 годзе яна страціла маці. У 1732 годзе пасля прызначэння мужа смаленскім ваяводам праводзіла час, падарожнічаючы па Валыні і Вялікаму Княству Літоўскаму, часта жывучы ў Варшаве. У 1733 годзе атрымала ў кіраванне частку Любашоўскіх уладанняў. У 1735 годзе пасля смерці мужа кіравала ўласным пасагам (часткай уладанняў Вішнявецкіх), пераважна жывучы ў Любашове або Вішняўцы. У 1741 годзе выдала дачку за прадстаўніка магнацкага роду Мнішкаў. У 1744 годзе пасля смерці бацькі стала кіраваць значнымі ўладаннямі Вішнявецкіх, але вымушана была ўступіць у судовыя спрэчкі са сваімі пляменнікамі ў дачыненні да падзелу ўладанняў Вішнявецкіх. У гэтым ёй дапамагаў зяць Ян Караль Мнішак. У 1746 годзе перадала ўсе правы на маёнткі апошняму. Пасля смерці зяця ў 1759 годзе разам з дачкой займалася справамі кіравання Вішнявецкімі ўладаннямі. Памерла ў 1770 годзе. Сям’яМуж — Міхал Здзіслаў Замойскі . Дзеці:
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia