Альпійская балада (фільм)
«Альпі́йская бала́да» (руск.: «Альпийская баллада») — чорна-белы шырокаэкранны мастацкі фільм, пастаўлены на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1965 годзе рэжысёрам Барысам Сцяпанавым па аднайменнай аповесці Васіля Быкава. СюжэтПадчас Другой сусветнай вайны ў Альпах з двух лагераў для ваеннапалонных і палітвязняў здзяйсняюць ўцёкі савецкі салдат Іван і італьянская дзяўчына Джулія. Іх сустрэча выпадковая і нечаканая. Іван спрабуе пазбавіцца ад яе, але дзяўчына ідзе за ім. Яны праводзяць у Альпах некалькі дзён і начэй, але немцы наганяюць уцекачоў. Ім трэба будзе перажыць самыя неверагодныя прыгоды ў сваім жыцці. Галодныя, змучаныя, напалоханыя і разгубленыя, яны будуць блукаць у самых прыгожых гарах Еўропы, з цяжкасцю ўсведамляючы, што горы яшчэ могуць быць прыгожымі, а мужчына і жанчына здольныя думаць не толькі пра вайну і небяспеку. «Альпійская балада» — гэта аповяд пра тры дні жыцця ўцекачоў з палону беларуса Івана і італьянкі Джуліі. Гэта гісторыя пра тры кароткія дні, якія падарылі былым вязням канцлагера бязмежную любоў і надзею на выратаванне. У галоўных ролях
Прызы і ўзнагароды
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia