«На чо́рных ля́дах» — беларускі мастацкі фільм паводле апавяданняў Васіля Быкава «На Чорных лядах» і «Перад канцом», зняты ў 1995 годзе рэжысёрам Валерыем Панамаровым на нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».[2]
Сюжэт
Слуцкі збройны чын. Атрад беларускіх паўстанцаў, не маючы шанцаў выйсці з акружэння, прымае рашэнне аб самагубстве…
У ролях
У эпізодах
Акцёр
|
Роля
|
У. Січкар
|
|
У. Грыцэўскі
|
|
П. Юрчанкоў
|
|
Л. Мардачова
|
|
Т. Мужэнка
|
|
А. Радкевіч
|
|
Г. Матыцкі
|
|
Б. Казлоў
|
|
Ягор і Ангеліна Жалязноўскія
|
|
Здымачная група
- аўтары сцэнарыя — Васіль Быкаў, Валерый Панамароў
- рэжысёр-пастаноўшчык — Валерый Панамароў
- аператар-пастаноўшчык — Аляксандр Абадоўскі
- мастак-пастаноўшчык — Уладзімір Дзяменцьеў
- кампазітар — Сяргей Бельцюкоў
- гукааператар — Андрэй Волкаў
- мантажор — Людміла Мікула
- рэжысёры — Роберт Мірскі, Аляксандр Федаровіч
- аператар — Віктар Калінін
- мастак па касцюмах — Ніна Гурло
- мастак-грымёр — Грыгорый Храпуцкі
- асістэнты: рэжысёра — Наталля Рыжаўская, Ніна Шутава; па касцюмах — Алла Аднамах
Прэм’ера
У 1995 годзе, за дзень да прэм’еры стужкі, якая мелася адбыцца ў мінскім кінатэатры «Масква» і пра якую паведамілі СМІ, з кінастудыі «Беларусьфільм» выкралі адзіную яе копію. Пасля сарванай прэм’еры стужка знайшлася, але шырокая публіка яе гэтак і не ўбачыла, адбыліся толькі тры паказы для вузкай аўдыторыі. На касетах і лічбавых носьбітах трапіла ў Еўропу, ЗША і Аўстралію.[3]
Крытыка
Меркаванні наконт кінастужкі культурных дзеячаў, крытыкаў, журналістаў, якія выказаны ў дакументальным фільме «Забаронены фільм» (2013)[4]:
|
Гэты фільм у многім не проста змяняў, а ламаў уяўленні людзей пра грамадзянскую вайну, пра 20-я гады, пра станаўленне нашай роднай Беларусі.
|
|
|
Гэта вельмі дакладная і трапная экранізацыя Быкава з быкаўскай экзістэнцыйнай гісторыяй, трагічнай атмасферай і ідэальным падборам акцёраў, якія выяўляюць падставовыя беларускія персанажы на ўсе часы.
|
|
|
Фільм «На чорных лядах», бясспрэчна, ёсць шэдэўрам нашага нацыянальнага кінематографа, нягледзячы на тое, што і сам рэжысэр родам не тутэйшы, нягледзячы на тое, што і частка актораў не беларусы.
|
|
Зноскі
Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.