Народныя мсціўцы
«Наро́дныя мсці́ўцы» — поўнаметражны мастацкі фільм, зняты ў 2019 годзе рэжысёрам Аляксандрам Меліхаўцом паводле аднайменнага апавядання Васіля Быкава[1][2][3]. Першы з 1994 года беларускамоўны ігравы фільм, які выйшаў у шырокі кінапракат[4]. СюжэтБССР, 1958 год. Нечакана ў вёску на госці да свайго сябра прыязджае былы супрацоўнік «органаў» Вусаў, хоць усе думалі, што ён ужо не жывы. Яго тут добра памятаюць, перад вайной стараннямі гэтага энкавэдыста многіх рэпрэсавалі — арыштавалі ці забілі. Чацвёра вяскоўцаў збіраюцца каб абмеркаваць навіну за бутэлькай. Прыгадваюць старыя крыўды, забітых сваякоў. І вырашаюць адпомсціць. А помста за такое можа быць толькі адна — смерць. Здымкі і паказДля рэалізацыі праекту быў абвешчаны збор сродкаў на «Talaka.by»[5], у выніку ўдалося назбіраць 25 % патрэбнай сумы — каля 3 000 беларускіх рублёў. Фільм здымаўся часткамі, калі з’яўлялася фінансаванне. Запіс гуку склаў амаль палову бюджэту фільма, таму што звядзенне адбывалася на прафесійным абсталяванні з удзелам адмыслоўцаў. Увогуле, здымкі цягнуліся 10 гадоў, фільм меў 3 варыянты[6][7][8]:
Да жніўня 2018 года фільм быў цалкам гатовы, атрымаў пракатнае пасведчанне (катэгорыя 12+).[9] У фінальнай версіі граюць акцёры Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі: Дзмітрый Давідовіч, Арцём Курэнь і Ілля Ясінскі[10]. У эпізодах зняліся Канстанцін Воранаў (РТБД) і Паліна Дабравольская з тэатру «Тэрыторыя мюзікла»[11]. Прэм’ера адбылася 2 і 3 сакавіка 2019 года ў малой залі канцэртнага комплексу «Мінск».[12] У ролях
КрытыкаУ аглядзе газеты «Культура» фільм быў ацэнены неадназначна. На думку аглядальніка Тараса Тарналіцкага, кінастужцы не стае ўвасаблення не толькі псіхалагічнай прасторы, але і гістарычнага «бэкграўнду». Фільм больш нагадвае «тэатральную пастаноўку, знятую на свежым паветры». Да недахопаў твора таксама было аднесена спрошчанае ўвасабленне сюжэту, дзе знешні канфлікт застаецца разгорнутым павярхоўна[13]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia