Альтона (карная аперацыя)
Аперацыя «Альтона» (ням.: Unternehmen «Altona» — раён Гамбурга) — кодавая назва карнай антыпартызанскай аперацыі супраць мясцовага насельніцтва і савецкіх партызанскіх атрадаў, якія вырваліся з акружэння ў ходзе аперацыі «Гамбург». Праводзілася ў 2-й палове снежня 1942 г. у Навамышскім, Быценскім, Ляхавіцкім, Ганцавіцкім і Целяханскім раёнах Беларускай ССР. Праводзілася сіламі 14-га паліцэйскага палка СС, спецыяльнымі камандамі паліцыі бяспекі і СД і іншымі групамі. Нямецкія акупацыйныя войскі праследавалі савецкіх партызан у кірунку Налібоцкай пушчы, на ўсход і поўдзень у раён Косава—Быцень. У загадзе групенфюрара СС К. фон Готберга ўказвалася: «Праз стараст і іншых падыходзячых асоб устанавіць асоб, якія спачуваюць партызанам, а таксама іншых падазроных асоб і знішчаць іх як яўрэяў і цыган. Асобныя падраздзяленні.... маюць права бязлітасна распраўляцца з асобамі і вёскамі, якія прыхільна ставяцца да ворага». На працягу тыдня нямецкія падраздзяленні беспаспяхова спрабавалі акружыць і знішчыць савецкіх партызан, а потым учынілі крывавую расправу над мірнымі жыхарамі. Усяго ў ходзе аперацыі расстраляна і спалена жывымі больш за тысячу жыхароў беларускіх вёсак. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia