Курт фон Готберг
Курт фон Готберг (ням.: Curt von Gottberg, 11 лютага 1896 — 31 мая 1945) — адзін з вышэйшых кіраўнікоў нямецкай акупацыйнай адміністрацыі ў Беларусі ў 1942—1944. БіяграфіяКурт фон Готберг удзельнік Першай сусветнай вайны. У 1919—1924 служыў у добраахвотніцкім корпусе «Брыгада Эрхарда». У 1932 уступіў у НСДАП і СС. З 1937 у Галоўным ведамстве па расавай палітыцы і пасяленнях, з 1939 оберфюрар СС і галоўны камісар ведамства зямлі ў Празе. У 1940—1942 начальнік рэгістрацыйнага ведамства ў галоўным упраўленні СС, брыгадэнфюрар СС і генерал-маёр паліцыі. З восені 1942 камандзір «баявой групы Готберг», потым кіраўнік СС і паліцыі ў Беларусі. Пасля гібелі гаўляйтэра В. Кубэ з верасня 1943 да ліпеня 1944 Курт фон Готберг выконваў абавязкі генеральнага камісара Беларусі. Адначасова з 1943 з’яўляўся прадстаўніком рэйхсфюрара СС у Цэнтральнай Расіі. З чэрвеня 1944 обергрупенфюрар СС. Готберг лічыў, што беларусы не нацыя.[2] Свайму шэфу Галоўнага ўпраўлення СС Готлабу Бергеру ён пісаў, што «ідэі нацыянальнай Беларусі з’яўляюцца выдумкай беларускіх эмігрантаў і берлінскіх салонных палітыкаў і ў сапраўднасці проста не існуюць»[3]. У канцы Другой сусветнай вайны кіраваў барацьбой з французскім рухам супраціўлення. Пасля арышту саюзнікамі скончыў жыццё самагубствам у Фленбургу (Германія) ў маі 1945 года. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia