Альфонсас Аўгуліс
Альфонсас Аўгуліс (літ.: Alfonsas Augulis; нар. 24 чэрвеня 1944) — літоўскі грамадскі дзеяч, дыпламат. БіяграфіяНарадзіўся ў в. Пелегрында, Астравецкі раён. У 1957 годзе скончыў беларускую школу ў Рымдзюнах, у 1962 годзе — Марыямпальскую сярэднюю школу Віленскага раёна. У 1970 годзе скончыў Літоўскую акадэмію сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці інжынер-механік. Працаваў у розных установах і арганізацыях. Пасля аднаўлення незалежнасці Літвы ў 1990 годзе працаваў намеснікам старшыні Камісіі па рэгіянальных праблемах пры Вярхоўным Савеце. У 1993—1994 гадах быў першым паслом Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. На гэтай пасадзе стаў ініцыятарам стварэння літоўскага культурнага цэнтра ў Рымдзюнах[1]. Некалькі разоў беспаспяхова балатаваўся ў Сейм. З 1995 годзе з’яўляўся прэзідэнтам таварыства «Kraštiečiai», старшынёй клуба выхадцаў з Гервяцкага краю («Gervėčių»), старшынёй Таварыства падтрымкі літоўцаў за мяжой, віцэ-старшынёй Літоўскага таварыства абароны правоў чалавека, членам праўлення Таварыства добраўпарадкавання Літвы і членам Віленскага савета[2]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia