Андрус Пулокас
Андрус Пулокас (літ.: Andrius Pulokas; нар. 17 верасня 1971, Вількамір) — літоўскі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь (2016—2021). БіяграфіяНарадзіўся 17 верасня 1971 года ў Вількаміры. У 1994 годзе скончыў эканамічны факультэт Віленскага ўніверсітэта, у 1995 годзе — Інстытут міжнародных адносін і палітычных навук Віленскага ўніверсітэта. У 1995—2000 гадах працаваў кансультантам па пытаннях міжнародных адносін Канцылярыі Урада Літоўскай Рэспублікі. У 2000—2001 гадах — першы сакратар Аддзела эканамічнага аналізу Дэпартамента эканомікі Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі. 2001—2004 гадах — першы сакратар Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Федэратыўнай Рэспубліцы Германія, кіраўнік Бонскага аддзела. У 2004—2005 гадах — саветнік, загадчык Аддзела эканамічнага аналізу і развіцця экспарту Дэпартамента эканомікі Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі. У 2005—2006 гадах — загадчык Аддзела агульных эканамічных спраў Дэпартамента падтрымкі экспарту і інвестыцый Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі, в.а. дырэктара Дэпартамента падтрымкі экспарту і інвестыцый. У 2006—2007 гадах — дырэктар Дэпартамента падтрымкі экспарту і інвестыцый Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі. У 2007—2011 гадах — Паўнамоцны Міністр Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Расійскай Федэрацыі. У 2011—2012 гадах — Часовы Павераны ў справах Літоўскай Рэспублікі ў Расійскай Федэрацыі. У 2012—2016 гадах — дырэктар Консульскага дэпартамента Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі. З 8 жніўня 2016 года па 2021 год[1] — Надзвычайны і паўнамоцны Пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. У 2021—2023 гадах — Пасол па асаблівых даручэннях, выконваючы абавязкі дырэктара Дэпартамента знешнеэканамічных сувязей і палітыкі эканамічнай бяспекі Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі. З 19 чэрвеня 2023 года — Надзвычайны і паўнамоцны Пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Арменія[1]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia