Альфонсас Малдоніс
Альфонсас Малдо́ніс (літ.: Alfonsas Maldonis; 22 жніўня 1929, в. Наўяплянта , Алітускі павет, Літва — 6 кастрычніка 2007, Вільнюс, Літва) — літоўскі паэт. Заслужаны дзеяч мастацтваў Літвы (1974). Народны паэт Літвы (1984). БіяграфіяНарадзіўся ў сям'і селяніна. У 1954 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Віленскага ўніверсітэта. У 1962—1970 гадах галоўны рэдактар выдавецтва «Вага» (Вільнюс). ТворчасцьДрукуецца з 1956 года. Аўтар зборнікаў вершаў «Сярэдзіна лета» (1958), «Сонечны лівень» (1962; Дзяржаўная прэмія Літвы 1965), «Вадзяныя знакі» (1969), «Раніцай, вечарам» (1978; Дзяржаўная прэмія Літвы 1979), «Дзікае жыта» (1982) і інш. Асноўны змест твораў — духоўнае жыццё сучасніка, надзённыя грамадска-палітычныя і маральна-этычныя праблемы, прырода роднай зямлі. Яго паэзія адметная эмацыянальным лірызмам, яснасцю паэтычных вобразаў. Неаднаразова наведваў Беларусь. Пераклаў на літоўскую мову творы М. Аўрамчыка, А. Грачанікава, В. Зуёнка, П. Макаля. ПеракладыНа беларускую мову творы Малдоніс пераклалі М. Базарэвіч, Р. Барадулін, Г. Бураўкін, А. Вольскі, В. Вярба, А. Грачанікаў, Х. Жычка, В. Зуёнак, М. Калачынскі, У. Караткевіч, Е. Лось, П. Макаль, Р. Няхай, С. Панізнік, У. Паўлаў, В. Пятрэнка, А. Разанаў, Ю. Свірка, Я. Сіпакоў. Зноскі
Літаратура
Беларускія пераклады
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia