Альфонса Беарлегі
Альфонса Беарлегі Канэт (ісп.: Alfonso Beorlegui Canet; 26 студзеня 1888 — 29 верасня 1936) — іспанскі ваенны дзеяч, палкоўнік. БіяграфіяУ 22 гады паступіў у Таледскую пяхотную акадэмію. З 1913 года служыў у Марока, дзе прайшоў большую частку сваёй ваеннай кар’еры. У 1930 годзе атрымаў званне палкоўніка. Падчас паўстання Хака ў 1930 годзе выступіў супраць мяцежнікаў, але трапіў да іх у палон. У пачатковы перыяд грамадзянскай вайны ў Іспаніі далучыўся да нацыяналістаў[3]. У ліпені 1936 года быў сярод кіраўнікоў паўстання ў Памплоне. Эмілія Мола прызначыў Беарлегі камандуючым грамадзянскай і штурмавой гвардый. Падчас баёў за Навару ён узначаліў калону, якая наступала на Гіпускаа і Ірун. У апошнім афіцэр быў паранены ў сцягно. Ад яе пайшла гангрэна, ад якой той і сканаў. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia