Размешчаны ў сярэднім цячэнні ракі Эбра, каля 200 метраў над узроўнем мора. На 1 студзеня 2007 года ў Сарагосе пражывае 654 390 чалавек, яна з’яўляецца пятым па велічыні горадам Іспаніі.
Гісторыя
Заснавана ў 24 да н.э. на месцы старажытнага паселішча як рымская калонія пад назвай Цэзарэя-Аўгуста. У 452 годзе захоплена свевамі, у 476 — вестготамі. У 714—1118 гадах пад уладай арабаў, у ХІ — пачатку ХІІ стагоддзя цэнтр Сарагоскага эмірата. У 1118 горад адваяваны ў арабаў войскамі караля Арагона Альфонса I, з 1119 года сталіца Арагонскага каралеўства, атрымала права самакіравання і іншыя прывілеі. У XIV—XVI ст. адзін з важнейшых эканамічных (вытворчасцьсць сукна) і культурных (у 1474 заснаваны ўніверсітэт) цэнтраў Арагона. У XVII—XVIII ст. эканамічна заняпала. У 1-ю іспанскую рэвалюцыю 1808—1814 двойчы ўзята ў аблогу французскімі войскамі (1808, 1808—1909). У Іспанскую рэвалюцыю 1931—1939 гадоў месца баёў паміж рэспубліканскімі войскамі і франкістамі.
У структуры цэнтра горада захаваліся рысы рэгулярнай планіроўкі старажытнарымскай калоніі. Сярод помнікаў: рэшткі старажытнарымскіх пабудоў, маўрытанскіх будынкаў (Х—ХІІ ст.) з узорыстай цаглянай муроўкай, дэкаратыўнымі купаламі, абліцоўкай шматколернай кафляй, сабор Ла-Сеа (1119—1550; фасад канца XVII стагоддзя ў стылі эрэрэска; вежа 1685), касцёлы ў стылі мудэхар (Санта-Марыя Магдалена і іншыя), біржа («лонха», 1551, готыка і платэрэска), палацы XVI стагоддзя ў стылі платэрэска.
Сараго́са // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 559. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
Сараго́са // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 414. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
Сараго́са // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские словари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 368. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).
Сараго́са // Энциклопедический географический словарь (руск.). — М.: РИПОЛ классик, 2011. — С. 589. — 800 с. — (Словари нового века). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-386-03063-6.