Аляксандраўка (Гусявіцкі сельсавет)
Аляксандраўка (бел.: Аляксандраўка) — вёска ў Гусявіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. ГеаграфіяРазмяшчэннеЗа 25 км на поўдзень ад Буда-Кашалёва, 12 км ад чыгуначнай станцыі Уза (на лініі Жлобін — Гомель), 28 км ад Гомеля. ГідраграфіяРака Хачэмля (прыток ракі Уза). Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Уваравічы — Зарэчча. Планіроўка складаецца з просталінейнай, амаль мерыдыянальнай вуліцы, да якой на поўдні далучаецца другая просталінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяПа пісьмовым крыніцам вядома з пачатку XX стагоддзя, калі перасяленцы з суседніх вёсак заснавалі тут пасёлак. У 1926 годзе ў Стара-Гусявіцкім сельсавеце Уваравіцкага, з 17 красавіка 1962 года Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. У 1929 годзе арганізаваны калгас. 37 жыхароў вёскі загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя В. І. Леніна (цэнтр — вёска Старая Гусявіца). НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia