Пянчын (Буда-Кашалёўскі раён)
Пянчы́н[1] (трансліт.: Piančyn, руск.: Пенчин) — аграгарадок у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Гусявіцкага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеЗа 9 км на поўдзень ад Буда-Кашалёва, за 4 км ад прыпыначнага пункта Радзеева (на лініі Жлобін — Гомель), за 40 км ад Гомеля. ГідраграфіяНа ўсходзе і поўначы рака Уза (прыток ракі Сож). Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Уваравічы. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад уздоўж ракі і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагоддзя як вёска ў Рудзянецкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. Па рэвізскіх матэрыялах 1859 года ва ўладанні П. П. Солтана. Пасля адмены прыгоннага права ў 1861 годзе ў вёсцы адбыліся хваляванні ў сувязі з прыгнятаннямі з боку памешчыка. Выступы сялян душыліся ваеннай сілай. Гаспадар аднайменнага фальварка меў у 1862 годзе 1691 дзесяціну зямлі. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: школа граматы (адкрыта ў 1894 годзе), хлебазапасны магазін, 3 ветракі, кузня, карчма; побач фальварак. У 1926 годзе дзейнічалі паштовае аддзяленне і пачатковая школа. З 8 снежня 1926 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Пянчынскага сельсавета Уваравіцкага, з 17 красавіка 1962 года Буда-Кашалёўскага раёнаў Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Рухавік», працавалі цагельня (з 1931 года), кузня, маслазавод, 3 ветракі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 109 жыхароў вёскі. У памяць пра загінуўшых у 1962 годзе каля школы ўсталяваны скульптура салдата і сцяна з імёнамі загінуўшых. У 1959 годзе цэнтр эксперыментальнай базы «Пянчын» Гомельскай абласной сельскагаспадарчай даследчай станцыі. Камбінат бытавога абслугоўвання, механічная майстэрня, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад-яслі, аддзяленне сувязі, сталовая, магазін. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia