Аляксандра Мікалаеўна Борціч
Алякса́ндра Мікала́еўна Бо́рціч (руск.: Алекса́ндра Никола́евна Бо́ртич, нар. 24 верасня 1994, Светлагорск, Гомельская вобласць) — актрыса, выканаўца роляў у мастацкіх фільмах. Жыве і працуе ў Расіі. Вядома па фільмах «Як мяне завуць» (2014), «Духлес 2» (2015), «Вікінг» (2016). БіяграфіяДа 3-гадовага ўзросту жыла ў Светлагорску, затым, пасля разводу бацькоў — у Гродне ў бабулі (да паступлення ў школу). Затым маці забрала яе да сябе ў Маскву. Калі Аляксандры было 10 гадоў, маці другі раз выйшла замуж. Скончыла ў Маскве сярэднюю школу і музычную школу (саксафон). У 9—10 класах займалася ў тэатральнай студыі. У школьныя гады захаплялася цяжкім рокам[2]. Пасля заканчэння школы паступала ў тэатральны інстытут, але не прайшла па конкурсе; працавала афіцыянткай. У 2014 годзе у выніку конкурснага адбору маладых выканаўцаў атрымала галоўную ролю ў псіхалагічнай драме «Як мяне завуць» (рэж. Н. Сайфулаева)[3]. Фільм атрымаў галоўны прыз на XI міжнародным кінафестывалі «Балтыйскія дэбюты» (Светлагорск, Калінінградская вобл.) і спецыяльны прыз «За лёгкае дыханне і мастацкую цэльнасць» на XXV-ым адкрытым расійскім кінафестывалі «Кінатаўр» (Сочы, Краснадарскі край). Кінакарціна была паказана на XX-ым міжнародным фестывалі фільмаў пра правы чалавека «Сталкер» у Маскве і на міжнародным кінафестывалі ў Сан-Сабасцьяне (Іспанія). Фільмаграфія
Прызы
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia