Аляксандр Гаўрылавіч Абдулаў
Аляксандр Гаўрылавіч Абдулаў (29 мая 1953[1], Табольск, Цюменская вобласць[2] — 3 студзеня 2008[3][1], Масква[4]) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, заслужаны артыст РСФСР (1986), народны артыст Расіі (1991). БіяграфіяНарадзіўся ў Табольску Цюменскай вобласці РСФСР у тэатральнай сям’і. Бацька быў рэжысёрам тэатра ў Фергане, маці працавала ў тэатры грымёрам. На тэатральную сцэну Абдулаў упершыню выйшаў яшчэ ў пяцігадовым узросце, але да акцёрскай кар’еры ён не імкнуўся — у школе займаўся спортам, захапляўся музыкай. Па патрабаванні бацькі спрабаваў паступаць пасля школы ў тэатральнае вучылішча імя Шчэпкіна, але няўдала, таму, вярнуўшыся з Масквы, паспяхова здаў іспыты на факультэт фізкультуры мясцовага педінстытута. Праз год Аляксандр Абдулаў зноў паехаў у Маскву і паступіў у РАТМ (руск.: ГИТИС), на курс І. М. Раеўскага. У кіно акцёр дэбютаваў у 1974 годзе, яшчэ студэнтам ён сыграў маленькую ролю дэсантніка Казлова ў фільме Міхаіла Пташука «Пра Віцю, пра Машу і марскую пяхоту». У 1975 годзе iгру Абдулава ў дыпломным спектаклі адзначыў галоўны рэжысёр Маскоўскага тэатра імя Ленінскага камсамола («Ленкам») Марк Захараў і запрасіў маладога акцёра ў трупу. З тых часоў імя Аляксандра Абдулава непарыўна звязанае з тэатрам Захарава. Сярод самых вядомых тэатральных прац Абдулава — роля ў знакамітым «ленкамаўскім» спектаклі «Юнона і Авось». За ролю ў спектаклі «Варвар і ерэтык» ён атрымаў «Крыштальную Турандот» і прэмію фонда Станіслаўскага. У сярэдзіне 70-х развіццё атрымала кінакар’ера маладога акцёра. Аднак шырокая вядомасць прыйшла да Аляксандра Абдулава толькі пасля ролі Мядзведзя ў тэлевізійным фільме «Звычайны цуд» (1978), пастаўленым Маркам Захаравым паводле аднайменнай п’есы Яўгена Шварца. Новым поспехам стала меладрама Паўла Арсенава паводле п’есы А. Валодзіна «З каханымі не раставайцеся» (1979), у якой Абдулаў iграў галоўную мужчынскую ролю — Міця, а галоўную жаночую ролю выканала яго тагачасная жонка — Ірына Алфёрава. Аляксандр Абдулаў з аднолькавым поспехам выконваць рознапланавыя ролі, здымаючыся ў карцінах розных жанраў і ў розных рэжысёраў. Сярод самых яго вядомых акцёрскіх прац — Мікіта ў «Карнавале» Таццяны Ліёзнавай, забойца Рабер з эксцэнтрычнага дэтэктыва Алы Сурыкавай «Шукайце жанчыну», лірычны герой Ян з «Чарадзеяў». Артыст шырокага творчага дыяпазону, Аляксандр Абдулаў здымаўся ў камедыях («Самая абаяльная і прывабная», «За цудоўных дам!», «Формула кахання»), у драмах («Захоўвай мяне, мой талісман!» і «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» Рамана Балаяна, «Над цёмнай вадой» Дзмітрыя Месхіева), у крымінальна-прыгодніцкіх («Таямніцы мадам Вонг») і дэтэктыўных карцінах («Дзесяць негрыцятаў» Станіслава Гаварухіна), у гісторыка-касцюмных стужках («Гардэмарыны, наперад!» Святланы Дружынінай). Асабліва вылучаюцца працы Аляксандра Абдулава ў фільмах Марка Захарава, якія адразу палюбіліся гледачу, і ў карцінах Сяргея Салаўёва, якiя сталi прыкметнай падзеяй кіно мяжы 80-90-х гадоў. У 1991 годзе пачалося супрацоўніцтва Абдулава з рэжысёрам Віктарам Сяргеевым, і іх першы фільм, круцельскі дэтэктыў «Геній», стаўся адной з самых цікавых карцін тых гадоў і ўвайшоў у спіс лідараў відэапраката фільмаў; не мінула незаўважанай і крымінальная меладрама «Дзіўныя мужчыны Сямёнавай Кацярыны», дзе разам з Аляксандрам Абдулавым зняліся Наталля Фісон і Андрэй Сакалоў. Але іншы фільм Віктара Сяргеева «Шызафрэнія», для якога Абдулаў сам напісаў сцэнар, а кансультантам быў Аляксандр Каржакоў, які выйшаў на экраны ў 1997 годзе, не стаў адкрыццём, як гэта было з «Геніем»… Даволі часта ўдзельнічаў у журы Вышэйшай лігі КВЗ. У верасні 2007 года Аляксандру Абдулаву быў пастаўлены дыягназ — «чацвёртая стадыя рака лёгкіх»[5]. 3 студзеня 2008 года ў 7:20 па маскоўскім часе Аляксандр Абдулаў памёр у Цэнтры сардэчна-судзінкавай хірургіі імя Бакулева[6]. 5 студзеня ў 11:00 у памяшканні тэатра «Ленкам» прайшла грамадзянская паніхіда і развітанне з Аляксандрам Абдулавым. На развітанне з ім прыйшлі вядомыя палітыкі, эстрадныя артысты, выбітныя мастацкія дзеячы. У гэты ж дзень у 14:00 Абдулаў быў пахаваны на Ваганькаўскіх могілках у Маскве. Аляксандр Абдулаў быў жанаты тройчы. Першая жонка — актрыса Ірына Алфёрава (Абдулаў удачарыў яе дачку Ксенію ад першага шлюбу), другая жонка — Галіна, тэатральны менеджар. Трэцяя яго жонка Юлія Міласлаўская маладзейшая за мужа на 23 гады; пад канец сакавіка 2007 года ў іх нарадзілася дачка Яўгенія. Фільмаграфія
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia