Аляксандр Іванавіч Дыдышка
![]() Аляксандр Іванавіч Дыдышка (1 ліпеня 1911, Вэрхнёдніпроўск, Кацярынаслаўская губерня — 5 лютага 1944, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць) — удзельнік савецка-фінляндскай і Вялікай Айчынай войнаў. Герой Савецкага Саюза (11.04.1940). БіяграфіяНарадзіўся 1 ліпеня 1911 года ў горадзе Верхнедняпроўск Кацярынаслаўскай губерні (цяпер — у Депрапятроўскай вобласці Украіны). Пасля заканчэння сямігодкі працаваў кавалём. У Чырвонай Арміі з 1929 года. У 1933 годзе скончыў Адэскае артылерыйскае вучылішча. Дывізіён пад камандаваннем капітана А. Дыдышкі вызначыўся падчас савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў, знішчыў 4 мінамётныя і 5 артылерыйскіх батарэй, 2 чыгуначныя ўмацаванні, 5 агнявых кропак і жывую сілу праціўніка. На франтах Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. Удзельнічаў у абароне Масквы, вызваленні Калінінскай, Смаленскай абласцей РСФСР і Віцебскай вобласці БССР. Камандзір 43-га Дзямідаўскага гарматнага артылерыйскага палка палкоўнік Дыдышка А. І. загінуў 5 лютага 1944 года ў баі за горад Гарадок (Віцебская вобласць). Узнагароды
ПамяцьУ горадзе Гарадок Віцебскай вобласці імем А. І. Дыдышка названа адна з вуліц. КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia