Бессмяроцце (мемарыяльны комплекс)
Бессмяроцце — мемарыяльны комплекс ў Гарадку. Знаходзіцца на вайсковых могілках на плошчы Леніна. ГісторыяУ 1974 годзе на вайсковых могілках створаны мемарыяльны комплекс (арх. Ю. Градаў, Л. Левін, С. Наўмывакін, скульпт. Ю. Патапаў). На вайсковых могілках пахавана больш 5 тысяч савецкіх воінаў, загінуўшых у баях за вызваленне горада і раёна. Сярод пахаваных — Героі Савецкага Саюза А. І. Дыдышка, П. П. Зюбін, В. А. Талкачоў і генерал-маёр М. М. Каржанеўскі. АпісаннеРазмешчаны на прамавугольным участку, мае сіметрычна-восевую планіроўку. Абапал цэнтральнага ўвахода пастаўлены абліцаваныя мармуровымі плітамі стэлы — выцягнутыя па гарызанталі паралелепіпеды з урэзанымі ў іх жалезабетоннымі клінамі з памятнымі надпісамі. У цэнтры вымашчаны паліраванымі мармуровымі плітамі невысокі квадратны подыум, на якім скампанавана пяціканцовая зорка. У цэнтры зоркі — Вечны агонь. На адным з 4 вуглоў подыума пастаўлены невысокі каменны блок. Такой жа формы каменныя блокі ўстаноўлены ўздоўж прамавугольных газонаў мемарыяла. Комплекс завершаны ўстаноўленым на чатырохгранным пастаменце бронзовым бюстам камандзіра 26-й гвардзейскай Усходне-Сібірскай стралковай дывізіі гвардыі генерал-маёра М. М. Каржанеўскага. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia