Аляксандр Іванавіч Карніцкі
Аляксандр Карніцкі (нар. 14 лютага 1989, Стоўбцы) — беларускі футбаліст, паўабаронца венгерскага клуба «Дыёшдзьёр II» з Мішкальца і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі. Клубная кар’ераПрафесійную кар’еру пачаў у 2009 годзе ў складзе «Баранавічаў». Пасля гуляў за іншыя клубы Першай лігі — «Полацк» і «Граніт». «Гомель»У снежні 2012 года перайшоў у «Гомель»[4], дзе адразу стаў іграком асновы. Звычайна выступаў на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Згодна са статыстыкай InStatFootball, стаў найлепшым іграком чэмпіянату 2013 адразу ў некалькіх намінацыях (колькасць выйграных адзінаборстваў, колькасць паспяховых перахватаў, колькасць парушэнняў на іграку)[5]. Акрамя таго, 7 ліпеня 2013 года вызначыўся голам, забітым са сваёй паловы поля ў браму «Тарпеда-БелАЗ». У лістападзе 2013 года была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе Карніцкага ў БАТЭ[6], да якога ён далучыўся па заканчэнні сезона ў снежні. БАТЭУ першай палове сезона 2014 з’яўляўся на полі нерэгулярна. Увосені, аднак, пачаў дэманстраваць выдатную гульню і замацаваўся ў асноўным складзе барысаўчан на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. 16 кастрычніка 2014 года аформіў хет-трык у матчы з салігорскім «Шахцёрам», а 22 лістапада 2014 года аддаў чатыры галявыя перадачы ў матчы з «Гомелем». У выніку стаў самым карысным іграком другой паловы чэмпіянату (агулам пасля падзелу лігі на шасцёркі забіў 7 галоў і аддаў 6 галявых перадач). «Хапаэль»1 верасня 2016 года падпісаў трохгадовы кантракт з ізраільскім клубам «Хапаэль» з Раананы[7]. Спачатку рэгулярна гуляў у аснове, але ў пачатку 2017 года страціў месца ў складзе, і ў лютым пагадненне «Хапаэля» з паўабаронцам было разарвана[8]. Вяртанне ў «Гомель»Неўзабаве пасля зыходу з «Хапаэля» вярнуўся ў Беларусь і стаў трэніравацца з «Гомелем», шукаючы варыянты працягу кар’еры за мяжой. У выніку, аднак, вырашыў застацца ў гомельскім клубе, падпісаўшы ў сакавіку кантракт да канца сезона 2017[9]. У «Гомелі» зноў стаў іграком асновы, да лета правёў за клуб 11 матчаў і забіў 4 галы. «Тосна»У чэрвені 2017 года накіраваўся на прагляд у расійскі клуб «Тосна», з якім у выніку падпісаў кантракт[10]. Замацаваўся ў асноўным складзе «Тосна» і дапамог камандзе выйграць Кубак Расіі, аднак па выніках сезона 2017/18 клуб страціў месца ў Прэм’ер-лізе і спыніў існаванне. «Сепсі»У ліпені 2018 года стаў іграком румынскага клуба «Сепсі»[11]. «Мезёкёвешд»У чэрвені 2019 года падпісаў двухгадовы кантракт з венгерскім клубам «Мезёкёвешд»[12]. Па выніках сезона 2023/24 клуб страціў месца ў найвышэйшым дывізіёне, і паўабаронца пакінуў каманду. «Дыёшдзьёр»У жніўні 2024 года далучыўся да «Дыёшдзьёра II» з трэцяга венгерскага дывізіёна[13]. Міжнародная кар’ера7 кастрычніка 2017 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2018 супраць Нідэрландаў (1:3), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін. Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia