Аляксандр Іванавіч Мірончык

Аляксандр Іванавіч Мірончык
Дата нараджэння 17 студзеня 1954(1954-01-17) (71 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар
Жанр станковая скульптура і манументальная скульптура
Вучоба
Уплыў Андрэй Ануфрыевіч Бембель, Анатоль Аляксандравіч Анікейчык і Генадзь Ільіч Мурамцаў
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Іванавіч Мірончык (нар. 17 студзеня 1954, Мінск) — беларускі скульптар.

Біяграфія

Нарадзіўся 17 студзеня 1954 года ў Мінску. У 1991 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў А. Бембеля, А. Анікейчыка і Г. Мурамцава[1].

Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1984 года. З 1993 года з’яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў. Жыве і працуе ў Мінску[1].

Творчасць

Аляксандр Мірончык працуе пераважна ў галіне станковай і манументальнай скульптуры. Сярод яго асноўных твораў — кампазіцыі «Dzieva Angelico», «Reincornation», «Зорнае неба без месяца», «Расстраляная песня», «Calamitas nulla Sola», «Fiat lux» і «Suum cuique»[1].

Мемарыяльная дошка Кастусю Каліноўскаму на сцяне касцёла Святога Духа ў Вільні

Стварыў шэраг партрэтных мемарыяльных знакаў, сярод якіх — Рыгору Шырму (скрадзены), Якубу Коласу, Браніславу Тарашкевічу, Кастусю Каліноўскаму, Антону і Івану Луцкевічам — усе ў Вільні, а таксама Барысу Сачанку ў Мінску[1].

Творы Мірончыка захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі і ў Галерэі сучаснага мастацтва ў Катавіцах (Польшча)[1].

Крыніцы

  1. а б в г д Мірончык Аляксандр Іванавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya