Аляксандр Адольфавіч Пальмбах
Аляксандр Адольфавіч Пальмбах(10 верасня 1897, Дрыса, Віцебская губерня — 22 кастрычніка 1963) — вучоны-цюрколаг. Прафесар (1960). Заслужаны дзеяч літаратуры і мастацтва Тувінскай АССР (1963). БіяграфіяСкончыў Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута (1918). Удзельнік грамадзянскай вайны. Настаўнічаў у Лёзне (да 1922). З 1930 г. у Тувінскай Народнай Рэспубліцы[1]. Выкладаў у Камуністычным універсітэце працоўных Усходу, Чалябінскам педагагічным інстытуце і інш. Навуковая дзейнасцьАдзін са стваральнікаў тувінскай пісьменнасці. Сааўтар «Граматыкі тувінскай мовы», «Асноў тувінскай арфаграфіі» і інш. Перакладаў з тувінскай мовы на рускую, даследаваў сувязі тувінскай літаратуры з літаратурамі народаў СССР. Узнагароджаны 2 ордэнамі[1]. Сям'яБыў жанаты, меў трох сыноў: Спартак Пальмбах (1923—1943), Гранік Пальмбах (1925—1996). Тэмір Пальмбах (нар. 1931) ПамяцьУ Тыве ў гонар А. А. Пальмбаха названа адна з вуліц горада Кызыла. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia