Аляксандр Аляксандравіч Джэжора
Аляксандр Аляксандравіч Джэжора (нар. 9 мая 1956, Івацэвічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне прыбораў і метадаў кантролю прыроднага асяроддзя, рэчываў, матэрыялаў і вырабаў. Доктар тэхнічных навук (2014), дацэнт (1995). БіяграфіяСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (спецыяльнасць «Фізіка», 1978). Працаваў у Дзяржаўным інстытуце прыкладной оптыкі (г. Казань; 1978—1980, інжынер), Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1980, мастацка-тэхналагічны факультэт, кафедра «Тэарэтычная і прыкладная матэматыка», дацэнт, з 2002 — загадчык кафедры; з 2015 — факультэт эканомікі і бізнес-кіравання, кафедра «Матэматыка і інфармацыйныя тэхналогіі», загадчык кафедры). Навуковыя інтарэсы: неразбуральны кантроль; электраёмістыя пераўтваральнікі; дыэлькаметрыя. УзнагародыГанаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2007) і інш. Бібліяграфія
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia